wd wp Пошук:

Вялікае Кізі

Вялікае Кізі́, Кізі (руск.: Большо́е Кизи́[1], руск.: Кизи)[2] — прэснаводнае возера ў Хабараўскім краі Расіі, на правабярэжнай пойме ракі Амур.

Плошча паверхні возера 281 км². Даўжыня 48[3] км, найбольшая шырыня 10[3] км. Глыбіні да 4 м (пры сярэднім узроўню вады[3]). Аб’ём вады ў возеры 0,7[3] км³. Плошча вадазбору 5100 км².

Вялікае Кізі знаходзіцца ў міжгорнай катлавіне. Урэз вады на вышыні 6 м над узроўнем мора[3]. Катлавіна возера падзяляецца на 3 плёсы: Айскі заліў, Ніжняе Кізі і Верхняе Кізі. Жыўленне снегавое і дажджавое. Упадаюць рэкі Яй, Шытнікаўская, Сігавая, Перабоеўка, Малая Сігавая, Малая Чыльба, Вялікая Чыльба, Дульдзі, пратока Марыінская і іншыя вадатокі[2]. З ракой Амур возера звязанае пратокамі і ракой Амуркан. Замярзае Вялікае Кізі ў пачатку лістапада, ускрываецца ў сярэдзіне мая.

У возеры водзяцца галавень, галец, ялец, карась, акунь, мянтуз, омуль, плотка, рыбец, сіг, судак, шчупак, язь, шып і іншыя віды рыб[3].

Каля паўночнага берага сёлы Марыінскі Рэйд, Вялікія Саннікі, Тулінскае[3].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 153. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)
  2. 1 2 Озеро Большое Кизи (Кизи) // Государственный водный реестр РФ(руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Измайлова А. В. Кизи // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры Хабараўскага края
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта