Вялікае Кізі́, Кізі (руск.: Большо́е Кизи́[1], руск.: Кизи)[2] — прэснаводнае возера ў Хабараўскім краі Расіі, на правабярэжнай пойме ракі Амур.
Плошча паверхні возера 281 км². Даўжыня 48[3] км, найбольшая шырыня 10[3] км. Глыбіні да 4 м (пры сярэднім узроўню вады[3]). Аб’ём вады ў возеры 0,7[3] км³. Плошча вадазбору 5100 км².
Вялікае Кізі знаходзіцца ў міжгорнай катлавіне. Урэз вады на вышыні 6 м над узроўнем мора[3]. Катлавіна возера падзяляецца на 3 плёсы: Айскі заліў, Ніжняе Кізі і Верхняе Кізі. Жыўленне снегавое і дажджавое. Упадаюць рэкі Яй, Шытнікаўская, Сігавая, Перабоеўка, Малая Сігавая, Малая Чыльба, Вялікая Чыльба, Дульдзі, пратока Марыінская і іншыя вадатокі[2]. З ракой Амур возера звязанае пратокамі і ракой Амуркан. Замярзае Вялікае Кізі ў пачатку лістапада, ускрываецца ў сярэдзіне мая.
У возеры водзяцца галавень, галец, ялец, карась, акунь, мянтуз, омуль, плотка, рыбец, сіг, судак, шчупак, язь, шып і іншыя віды рыб[3].
Каля паўночнага берага сёлы Марыінскі Рэйд, Вялікія Саннікі, Тулінскае[3].