wd wp Пошук:

Вэнс Джой

Джэймс Габрыэль Кія (англ.: James Gabriel Keogh; нар. 1 снежня 1987, Мельбурн, Вікторыя, Аўстралія)[2][3], больш вядомы пад сцэнічным імем Вэнс Джой (Vance Joy) — аўстралійскі спявак і аўтар песень. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі ARIA Music Awards у катэгорыі «лепшы музыкант»[4].

Біяграфія і кар’ера

Да пачатку сваёй музычнай кар’еры Вэнс быў шматспадзеўным іграком у аўстралійскі футбол. У 2008 і 2009 гадах ён гуляў за футбольны клуб Кобург (англ.: Coburg Football Club) у Віктарыянскай футбольнай лізе (англ.: Victorian Football League)[5] і выйграў узнагароду, як лепшы ігрок за першы год удзелу[6]. Музычную кар’еру пачаў у канцы 2000-х гадоў, сканчаючы ў той час юрыдычную адукацыю. Сваё сцэнічнае імя ён узяў ад персанажа рамана «Асалода» аўстралійскага пісьменніка Пітэра Кэры, каб больш аддзяліць сваё асабістае і прафесійнае жыццё[7].

21 студзеня 2013 года ён выпусціў свой дэбютны сінгл «From Afar», а 22 сакавіка 2013 года дэбютны міні-альбом God Loves You When You’re Dancing[8]. Сінгл «Riptide» з гэтага альбома быў прызнаны самым папулярным на аўстралійскім радыё Triple J у 2013 годзе[9], а таксама дасягнуў шостага месца ў хіт-парадзе ARIA і быў сертыфікаваны трайным плацінавым статусам Аўстралійскай асацыяцыяй гуказапісных кампаній[10][11]. Песня таксама стала плацінавай у Вялікабрытаніі[12], Швецыі[13], Канадзе[14] і ЗША[15].

Дэбютны студыйны альбом Вэнса Джоя пад назвай Dream Your Life Away быў выпушчаны 5 верасня 2014 года[16]. Гэты альбом стаў плацінавым у Аўстраліі[17], Канадзе[18] і ЗША[19]. Сінгл «Mess Is Mine» з гэтага альбома, выпушчаны ў ліпені 2014 года, таксама быў сертыфікаваны «плацінай» у ЗША[20] і Аўстраліі[17].

Другі альбом пад назвай «Nation Of Two» анансаваны з выхадам сінгла «Like Gold» 2 лістапада 2017 года. Яго рэліз прызначаны на люты 2018 года[21].

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Назва Падрабязнасці Вышэйшая пазіцыя ў хіт-парадзе Сертыфікацыі
AUS
[22]
BEL
[23]
CAN
[24]
IRE
[25]
NZ
[26]
SWE
[27]
SWI
[28]
UK
[29]
US
[30]
Dream Your Life Away
1942264013232017

Міні-альбомы

Назва Падрабязнасці
God Loves You When You’re Dancing
  • Выпушчаны: 22 сакавіка 2013 года[8]
  • Лэйбл: Liberation Music
  • Фармат: загрузка

Сінглы

Зноскі

  1. выгрузка даных Freebase — Google.
  2. Search | Warner/Chappell Music(нявызн.). www.warnerchappell.com. Праверана 5 верасня 2017.
  3. Vance Joy | Biography, Albums, Streaming Links | AllMusic(нявызн.). AllMusic. Праверана 5 верасня 2017.
  4. staff, Guardian. Aria awards 2015: list of winners(нявызн.) , The Guardian (26 лістапада 2015). Праверана 6 верасня 2017.
  5. Former Coburg player claims Hottest 100 - VFL - SportsTG(англ.) . SportsTG. Праверана 6 верасня 2017.
  6. Vance Joy to be Coburg’s number one ticket-holder - The Official Website of the Coburg Football Club(нявызн.) , The Official Website of the Coburg Football Club (18 красавіка 2015). Праверана 6 верасня 2017.
  7. Vance Joy - Biography | Billboard(англ.) . www.billboard.com. Праверана 6 верасня 2017.
  8. 1 2 God Loves You When You’re Dancing - EP by Vance Joy on Apple Music(нявызн.)  (22 сакавіка 2013). Праверана 6 верасня 2017.
  9. Hottest 100 - 2013 | triple j(англ.) . www.abc.net.au (10 верасня 2013). Праверана 6 верасня 2017.
  10. Steffen Hung australian-charts.com - Discography Vance Joy(нявызн.). australian-charts.com. Праверана 6 верасня 2017.
  11. http://www.aria.com.au/pages/aria-charts-accreditations-singles-2013.htm(англ.) . www.aria.com.au. Праверана 6 верасня 2017.
  12. http://www.bpi.co.uk/certified-awards.aspx(нявызн.) (недаступная спасылка). www.bpi.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2013. Праверана 6 верасня 2017.
  13. www.sverigetopplistan.se - Artikeldata(нявызн.). www.sverigetopplistan.se. Праверана 6 верасня 2017.
  14. Gold/Platinum - Music Canada(нявызн.) , Music Canada . Праверана 6 верасня 2017.
  15. Gold & Platinum - RIAA(нявызн.) , RIAA . Праверана 6 верасня 2017.
  16. 1 2 Альбом у Apple Music: Dream Your Life Away (Vance Joy)(нявызн.)  (5 верасня 2014). Праверана 6 верасня 2017.
  17. 1 2 3 Ryan, Gavin ARIA Albums: The Weeknd Takes Top Spot On Australian Chart(нявызн.). Noise11 (5 верасня 2015). Праверана 18 November 2015.
  18. 1 2 Canadian album certifications – Vance Joy – Dream Your Life Away(нявызн.). Music Canada.
  19. 1 2 American digital certifications – Vance Joy – Dream Your Life Away(нявызн.). Recording Industry Association of America. If necessary, click Advanced*, then click* Format*, then select ‘, then click* SEARCH
  20. Gold & Platinum - RIAA(нявызн.) , RIAA . Праверана 6 верасня 2017.
  21. Vance Joy(руск.) . www.facebook.com. Праверана 18 лістапада 2017.
  22. Discography Vance Joy(нявызн.). Australian Charts Portal. Праверана 18 November 2015.
  23. Discografie Vance Joy(нявызн.). Belgium Charts Portal. Праверана 18 November 2015.
  24. Canada, Billboard Canadian Albums Chart 27 September 2014(нявызн.). Billboard.
  25. IRMA, IRMA CTop 100 Individual Artist Albums Week Ending 18th September 2014(нявызн.) (недаступная спасылка). IRMA. Архівавана з першакрыніцы 15 November 2009.
  26. NZ Top 40 Albums 15 September 2014(нявызн.) (недаступная спасылка). RMNZ. Архівавана з першакрыніцы 28 February 2012. Праверана 18 November 2015.
  27. Discographie Vance Joy(нявызн.). Swedish Charts Portal. Праверана 18 November 2015.
  28. Discography Vance Joy(нявызн.). Swiss Charts Portal. Праверана 18 November 2015.
  29. Vance Joy > UK Charts(нявызн.). Officialcharts.com. Праверана 18 November 2015.
  30. Billboard 200(нявызн.). Billboard (27 верасня 2014). Праверана 18 November 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мельбурне
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы Аўстраліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Аўстраліі