Джэймс Габрыэль Кія (англ.: James Gabriel Keogh; нар. 1 снежня 1987, Мельбурн, Вікторыя, Аўстралія)[2][3], больш вядомы пад сцэнічным імем Вэнс Джой (Vance Joy) — аўстралійскі спявак і аўтар песень. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі ARIA Music Awards у катэгорыі «лепшы музыкант»[4].
Да пачатку сваёй музычнай кар’еры Вэнс быў шматспадзеўным іграком у аўстралійскі футбол. У 2008 і 2009 гадах ён гуляў за футбольны клуб Кобург (англ.: Coburg Football Club) у Віктарыянскай футбольнай лізе (англ.: Victorian Football League)[5] і выйграў узнагароду, як лепшы ігрок за першы год удзелу[6]. Музычную кар’еру пачаў у канцы 2000-х гадоў, сканчаючы ў той час юрыдычную адукацыю. Сваё сцэнічнае імя ён узяў ад персанажа рамана «Асалода» аўстралійскага пісьменніка Пітэра Кэры, каб больш аддзяліць сваё асабістае і прафесійнае жыццё[7].
21 студзеня 2013 года ён выпусціў свой дэбютны сінгл «From Afar», а 22 сакавіка 2013 года дэбютны міні-альбом God Loves You When You’re Dancing[8]. Сінгл «Riptide» з гэтага альбома быў прызнаны самым папулярным на аўстралійскім радыё Triple J у 2013 годзе[9], а таксама дасягнуў шостага месца ў хіт-парадзе ARIA і быў сертыфікаваны трайным плацінавым статусам Аўстралійскай асацыяцыяй гуказапісных кампаній[10][11]. Песня таксама стала плацінавай у Вялікабрытаніі[12], Швецыі[13], Канадзе[14] і ЗША[15].
Дэбютны студыйны альбом Вэнса Джоя пад назвай Dream Your Life Away быў выпушчаны 5 верасня 2014 года[16]. Гэты альбом стаў плацінавым у Аўстраліі[17], Канадзе[18] і ЗША[19]. Сінгл «Mess Is Mine» з гэтага альбома, выпушчаны ў ліпені 2014 года, таксама быў сертыфікаваны «плацінай» у ЗША[20] і Аўстраліі[17].
Другі альбом пад назвай «Nation Of Two» анансаваны з выхадам сінгла «Like Gold» 2 лістапада 2017 года. Яго рэліз прызначаны на люты 2018 года[21].
Студыйныя альбомы
Назва | Падрабязнасці | Вышэйшая пазіцыя ў хіт-парадзе | Сертыфікацыі | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
AUS [22] |
BEL [23] |
CAN [24] |
IRE [25] |
NZ [26] |
SWE [27] |
SWI [28] |
UK [29] |
US [30] | |||
Dream Your Life Away | 1 | 94 | 2 | 26 | 40 | 13 | 23 | 20 | 17 | ||
Міні-альбомы
Назва | Падрабязнасці |
---|---|
God Loves You When You’re Dancing |
Сінглы
Вэнс Джой на Вікісховішчы |