wd wp Пошук:

Вэлыкі Крыўчыці

Вэлыкі Крыўчыці[1] (укр.: Вели́кі Кри́вчиці) — мясцовасць у Лычакіўскім раёне Львова. Размешчана на паўночным усходзе горада і абмежаваная вул. Палявой, музеем народнай архітэктуры і побыту «Шаўчэнкаўскі гай», вуліцамі Нішчынскага і Тракт Глынянскі, Багданіўскай. Сёння — гэта ціхі раён горада з пераважна малапавярховай індывідуальнай забудовай.

Гісторыя

Вёска Крыўчыці ўпершыню згадваецца ў 1447 г., хоць паселішча на гэтым месцы было яшчэ ў дахрысціянскія часы. Падчас аблогі Львова ў 1648 і 1655 гг. войскамі Багдана Хмяльніцкага тут стаяў ягоны лагер. Сяло было пасагам другой жонкі кароннага гетмана Юзафа Патоцкага Людвікі Мнішак.

У 1830-х гг. у Крыўчыцах была заснавана сахараварня. У 1908 г. праз Крыўчыці праклалі чыгунку ад Підзамчэ да Лычакіўскага вакзала.

11 красавіка 1930 г. паўднёва-заходнюю частку Крыўчыц уключылі ў межы горада Львова. Рабочая калонія Крыўчыцы паўстала ўздоўж вуліц Крыўчыцкая Дарога, Вціха, Бярозавая. А бліжэй да горада, у раёне цяперашніх вуліц Вільдэ, Міжгорнай і Нішчынскага, у 1930-х гг. пабудавалі 80 пераважна двухпавярховых віл — так званую «прафесарскую калонію», дзе пасялілі прафесараў Львоўскага ўніверсітэта.

У 1939 г. у Крыўчыцах (той частцы, што не была далучана да Львова) было 1560 жыхароў: з іх 1320 палякаў, 160 украінцаў і 80 яўрэяў. Пасля вайны большасць палякаў з’ехала ў Польшчу, а на іх месца перасяліліся ўкраінцы.

У 1942 г. нямецкія ўлады далучылі Крыўчыці да Львова. У 1944 г. Крыўчыці зноў сталі сялом і ўвайшлі ў Новаярычыўскі раён, а канчаткова далучылі іх да Львова толькі ў 1962 г.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Геаграфія Львова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мікрараёны паводле алфавіта