wd wp Пошук:

Юзаф Патоцкі

Юзаф Патоцкі (польск.: Józef Potocki; 167319 мая 1751) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ваявода кіеўскі (17021744), пазнаньскі (17441748) і кашталян кракаўскі (17481751); гетман вялікі каронны (17351751).

Біяграфія

Юзаф Патоцкі вядомы як адзін з найбагацейшых магнатаў свайго часу. Паходзіў з магнацкага роду Патоцкіх, яго бацька Анджэй Патоцкі быў польным каронным гетманам. Цэнтрам уладанняў гэтай галіны роду быў Няміраў, дзе ў 1737 годзе Юзаф арганізаваў дыпламатычны кангрэс.

Больш за 40 гадоў (17021744) быў кіеўскім ваяводам, генеральны рэгіментар войска кароннага з 1733 года, гетман вялікі каронны з 1735, ваявода пазнаньскі з 1743 года, кашталян кракаўскі з 1748 і староста галіцкі, варшаўскі, ляжайскі, каламыйскі, чырвонагродскі, снятынскі і балямоўскі.

У 1703 годзе ваявода кіеўскі Юзаф Патоцкі падавіў казацка-сялянскае паўстанне(укр.) бел. пад кіраўніцтвам хвастоўскага палкоўніка Сямёна Палія на Правабярэжнай Украіне. Быў прыхільнікам караля Аўгуста Моцнага, але ў 1705 годзе ён стаў падтрымліваць караля Станіслава Ляшчынскага.

Юзаф Патоцкі пацярпеў паразу ў бітве пад Канецполем ў 1708 годзе. З 1709 года, пасля Палтаўскай бітвы, жыў у выгнанні ў Венгрыі і Турцыі. У 1714 годзе ён вярнуўся ў Рэч Паспалітую і разам з Тэадорам Патоцкім стаў лідарам апазіцыі да партыі магнатаў Чартарыйскіх, якая насіла назву «Фамілія».

Пахаваны ў Калегіяльнай царкве Найсвяцейшай Панны Марыі, Івана-Франкоўск.

Сям’я

Юзаф Патоцкі быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Вікторыя Ляшчынская (памёрла ў 1732), дачка ваяводы падляшскага Вацлава Ляшчынскага (памёр у 1688) і Соф’і Крысціны Апалінскай (16431699), ад шлюбу з якой меў сына і дачку. У 1732 годзе другі раз ажаніўся з Людвікай Мнішак (17121785), ад шлюбу з якой дзяцей не меў. Дзеці:

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Старосты варшаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Старосты каламыйскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1673 годзе
Катэгорыя·Старосты ляжайскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Івана-Франкоўску
Катэгорыя·Удзельнікі Паўночнай вайны
Катэгорыя·Ваяводы кіеўскія
Катэгорыя·Старосты чырванагродскія
Катэгорыя·Старосты галіцкія
Катэгорыя·Старосты снятынскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Ваяводы пазнаньскія (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Старосты балімоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1751 годзе
Катэгорыя·Кашталяны кракаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Гетманы вялікія каронныя
Катэгорыя·Дзікаўскія канфедэраты
Катэгорыя·Патоцкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івана-Франкоўску