wd wp Пошук:

Выпрата

Выпра́та[1], Малінаўка[1], Вяпратка[2] — рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ілія (басейн Віліі).

Даўжыня ракі 19 км, 14 км з іх у Лагойскім раёне[3]. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на захад ад вёскі Вяпраты Лагойскага раёна[3]. Упадае ў Ілію за 2 км на поўнач ад вёскі Сакалоўка Вілейскага раёна. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша. Азёрнасць вадазбору 1 %. Каля вёсак Вяпраты, Калачы, Сакалоўка на рацэ сажалкі.

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Ракі і стронга зніклі назаўжды? Што стала з ракой Вяпраткай на Вілейшчыне (Фота) Архівавана 30 ліпеня 2018. // Рэгіянальная газета
  3. 1 2 Общая характеристика речной сети Минской области

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Прытокі Іліі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Вілейскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Лагойскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара