«Вупыры́» (руск.: Упыри) — беларускі незалежны мастацкі фільм у жанры хорар кінастудыі «Первая КиноВидео Компания», які выйшаў у пракат 14 лістапада 2019 года.[1]
Кампанія маладых людзей трапляе ў лясную глыбінку на таемнае возера і сутыкаецца там з містычным жахам, які раз у годзе нараджаецца ў Купальскую ноч.
Акцёр | Роля |
---|---|
Вадзім Галыгін[ru] | Дзіма Дзіма |
Анастасія Васільева | |
Анастасія Філіпава | |
Габрыэль Пік | |
Кента Сата | |
Андрэй Карака | прафесар |
Анастасія Барэнцава |
Здымкі пачаліся ў 2017 годзе. Асноўным месцам здымак стаў Ваўкавыскі раён. Бюджэт фільма складае 300 тысяч еўра.[3] Прэм’ера фільма адбылася ў кінатэатры «Дом кіно» 1 лістапада 2019 года.
Журналіст Канстанцін Сідаровіч адзначыў, што слабым бокам фільма з’яўляецца сцэнарый, мантаж, гульня акцёраў, але выказаў меркаванне, што для беларускага кіно незалежны фільм з такім бюджэтам — пазітыўнае дасягненне.
«Вупыры», вядома, не прэтэндуюць на пераасэнсаванне хорару як такога і на фестывальны лёс — гэта выключна жанравы атракцыён.[4] кінакрытык Ганна Яфрэменка |