wd wp Пошук:

Вужыца

Ву́жыца (У́жыца[2]) — рака ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня ракі 48 км. Плошча вадазбору 350 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Прытокі

Справа: ручай Муквяціца. Злева: Бярозаўка, Свяціца

Агульнае

Выцякае з возера Цятна за 1,2 км на ўсход ад вёскі Дубровы, вусце за 1 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск, прыкладна ў 1 км на захад ад вёскі Чыстаполле. Цячэ ў межах Асвейскай грады і Полацкай нізіны.

Даліна У-падобная, месцамі трапецападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона двухбаковая (шырыня 100—150 м), у асобных месцах адсутнічае. Рэчышча звілістае шырынёй 3—5 м.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.(руск.)
  2. БелЭн, 1986

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Вужыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Прытокі Заходняй Дзвіны
Катэгорыя·Рэкі Верхнядзвінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак