wd wp Пошук:

Вочны цвет

Во́чны цвет[4] (Anagallis) — род кветкавых раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з галінастым распасцёртым ці ўзнятым сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, супраціўнае, найчасцей сядзячае. Кветкі звычайна адзіночныя на доўгіх кветаножках у пазухах лістоў, з кола- або лейкападобным чырвоным, блакітным ці белым вяночкам. Плод — шарападобная каробачка.

Арэал

Адрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы, як занесеныя ў Паўночнай Амерыцы; 1 від — у тропіках абодвух паўшар’яў. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца зрэдку як пустазелле на палях, агародах, пустках, каля дарог вочны цвет палявы (Anagallis arvensis) і вельмі рэдка як пустазелле, а таксама на сухіх схілах і ў хмызняках вочны цвет блакітны (Anagallis arvensis var. caerulea).

Значэнне

Лекавыя (мачагонны, патагонны, жаўцягонны, слабільны сродак) і ядавітыя расліны. Садовыя формы некаторых відаў (напрыклад, гібрыдная буйнакветная) вырошчваюць у якасці дэкаратыўных.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Entry for Anagallis L.(англ.)  (недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2012. Праверана 15 лютага 2012.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 14. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Першакветныя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак