У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сяргеева. Вольга Генадзьеўна Сяргеева (нар. 1952, Мінск) — беларускі суддзя і дзяржаўны дзеяч. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2008).
У 1974 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1975—1992 гадах працавала юрысконсультам, старшым юрысконсультам у гарадах Ахтубінск, Хмяльніцкі, Ленінакан, Ахалкалакі, Ржэў. У 1993—1997 гадах займала пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка ўпраўлення − начальніка аддзела заканадаўства аб агульных пытаннях рынку і экалогіі, начальніка ўпраўлення гаспадарчага заканадаўства Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З чэрвеня па снежань 1997 года працавала начальнікам ўпраўлення нарматыўна-прававой работы ААБ «Беларусбанк».
У 1997—1998 гадах узначальвала ўпраўленне заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У 1998—2001 гадах — намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У 2001 годзе перайшла на работу ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення.
З лютага 2008 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. З лютага 2012 года па люты 2017 года — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
З 2013 па 2017 год — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Еўрапейскай камісіi за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія).
Унесеная ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2].
Аўтар шэрагу публікацый. Прымала ўдзел у распрацоўцы праектаў законаў і іншых нарматыўных прававых актаў.
Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2006)[3].