wd wp Пошук:

Вечыца

Ве́чыца — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1,25 км на захад ад вёскі Старынка, у басейне ракі Ушача.

Плошча паверхні возера 0,14 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя — 1,9 м. Даўжыня берагавой лініі 2,04 км. Аб’ём вады ў возеры 0,27 млн м³. Плошча вадазбору 69,8 км².

Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая ў напрамку з усходу на захад. Схілы катлавіны стромкія вышынёй 15—20 м, на поўначы і паўночным усходзе спадзістыя вышынёй 5—7 м, на паўночным захадзе невыразныя, парослыя лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі сплавінныя, пад хмызняком. Каля ўсходніх і заходніх берагоў пойма шырынёй да 200 м. Дно плоскае, высланае гліністым ілам і сапрапелем. Возера праточнае, эўтрофнае. 95 % плошчы зарастае пераважна падводнай расліннасцю. Праз возера цячэ рака Ідута.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Ушачы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96