wd wp Пошук:

Вера Воўк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Воўк (значэнні). Ве́ра Во́ўк (укр.: Віра Вовк, парт.: Vira Vovk; паводле пашпарту Wira Selanski; 2 студзеня 1926, Барыслаў, цяпер Львоўская вобласць ― 16 ліпеня 2022, Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія) ― бразільская і ўкраінская пісьменніца, паэтэса, літаратуразнаўца, драматургіня, перакладніца, навукоўца[3].

Біяграфія

Нарадзілася 2 студзеня 1926 года ў Барыславе (украінскія землі даваеннай Польшчы, цяпер Львоўская вобласць) у сям’і лекара і археолага. Вырасла на Гуцульшчыне ў мястэчку Куты. Вучылася ў гімназіі ў Львове, потым у сярэдняй жаночай школе імя Клары Шуман у Дрэздэне[4].

З 1945 г. у эміграцыі, спачатку ў Германіі, пазней у Бразіліі. Вывучала германістыку, славістыку і музыкалогію ў Цюбінгенскім універсітэце. У 1949 годзе разам з маці пераехала ў Рыа-дэ-Жанейра, дзе скончыла ўніверсітэт, таксама стажывалася ў Калумбійскім універсітэце (Нью-Ёрк) і Мюнхенскім універсітэце, дзе таксама вывучала параўнальнае літаратуразнаўства. Атрымала ступень доктаркі філасофіі[5].

Пасля атрымання адукацыі яна стала прафесаркай нямецкай літаратуры ў Дзяржаўным універсітэце Рыа-дэ-Жанейра. З 1957 г. загадніца кафедрны германістыкі гэтага ўніверсітэта[6].

Актыўна прапагандавала ўкраінскую культуру і мову. Праводзіла літаратурныя прэзентацыі, лекцыі, аўтарскія вечары па ўсім свеце[7].

Вера Воўк памерла 16 ліпеня 2022 года ў Рыа-дэ-Жанейра[8].

Творчасць

Чаліца літаратурнай суполкі New York Group (NYG)[9].

За час творчай дзейнасці В. Воўк выдала дзясяткі ўласных кніг паэзіі, прозы, п’есаў. Як перакладніца яна пераклала на ўкраінскую мову цэлую плеяду вершаў еўрапейскіх аўтараў. Акрамя таго, пераклала ўкраінскіх аўтараў на нямецкую і партугальскую мовы[10].

Свой літаратурны псеўданім Віра Селянская ўзяла ад прозвішча аднаго з дзядоў. Пісала свае творы пераважна на ўкраінскай, а таксама на нямецкай і партугальскай мовах. Стварала філасофскую лірыку (зборнік «Зоря провідна» (1955), «Чорні акації» (1961), «Меандри» (1979))[11].

Творы

Па-ўкраінску

Паэзія

Проза

П’есы

Па-партугальску

Навуковыя працы

Зноскі

  1. http://bukvoid.com.ua/events/sum/2022/07/16/164320.html
  2. https://novynarnia.com/2022/07/16/pomerla-vyznachna-ukrayinska-pysmennyczya-z-brazyliyi-vira-vovk/
  3. Вовк Віра // Універсальний словник-енциклопедія. — 4-те вид. — К.: Тека, 2006.
  4. Вовк Віра // Універсальний словник-енциклопедія. — 4-те вид. — К.: Тека, 2006.
  5. Віра Вовк. Доповнення до бібліографії Віри Вовк (до 2011) // Віра Вовк. Мережа. Львів: БаК. 2011. 127 стор.: 105—127.
  6. О. Г. Астаф’єв, І. М. Дзюба. Вовк Віра // Енциклопедія сучасної України: у 30 т. / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ. — К.: [б. в.], 2005. — Т. 4: В — Вог. — С. 675—676.
  7. Коцюбинська М. Метамарфози Віри Вовк // Коцюбинська Михайлина. Мої обрії. ТІI. — Київ: Дух і література, 2004. — С. 56-81.
  8. Ярослава Мельник, Пам’яті Віри Вовк, Збруч, 16.07.2022, https://zbruc.eu/node/112537
  9. Коцюбинська М. Метамарфози Віри Вовк // Коцюбинська Михайлина. Мої обрії. ТІI. — Київ: Дух і література, 2004. — С. 56-81.
  10. Покальчук Ю. Різні світи Віри Вовк // Всесвіт. 1990. № 2.
  11. Віра Вовк (Віра Остапівна Селянська), sites.utoronto.ca/elul/
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі ў Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Пісьменніцы Украіны
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня
Катэгорыя·Паэтэсы Украіны
Катэгорыя·Паэты Бразіліі
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пісьменнікі Бразіліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Украінамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Перакладчыкі Украіны
Катэгорыя·Драматургі Украіны
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных