wd wp Пошук:

Вера Аляксандраўна Сізко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сізко. Вера Аляксандраўна Сізко́[1] (у дзявоцтве Гадлеўская; 2 сакавіка 1916 — 25 сакавіка 1999) — беларускі музыказнавец, музычны крытык, педагог, даследчык беларускага опернага мастацтва, творчасці беларускіх кампазітараў.

Біяграфія

Нарадзілася ў Верхнядзвінску. Скончыла Мінскі музычны тэхнікум і ў 1940 годзе паступіла вучыцца ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю[2]. У час Вялікай Айчыннай вайны была эвакуіравана ў Свярдлоўск, потым у Ташкент[2]. У Ташкенце В. А. Сізко паступіла ў Ленінградскую кансерваторыю, якую скончыла ў 1948 годзе ў Ленінградзе і атрымала дыплом гісторыка-педагога[2]. У 1948—1952 і 1954—1957 гадах выкладала гісторыю рускай музыкі і загадвала вучэбнай часткай у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага і адначасова ў 1948—1974 гадах (з перапынкам)[1] у Мінскім музычным вучылішчы імя М. І. Глінкі. У 1959—1964 гадах працавала на Беларускім радыё: мастацкі кіраўнік, галоўны рэдактар музычнага вяшчання, старшыня музычна-рэпертуарнай камісіі[1]. У 1974—1989 гадах выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце[1]. У 1973—1976 гадах займала пасаду адказнага сакратара Саюза кампазітараў БССР[2].

Навуковая і творчая дзейнасць

Займалася даследаваннем беларускага опернага мастацтва, творчасці беларускіх кампазітараў, пытаннямі развіцця беларускай музычнай культуры. Публікавала рэцэнзіі на творы беларускіх кампазітараў. Складальнік зборніка артыкулаў пра Р. Шырму, зборніка песень «Спадчына» на вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аўтар музычных радыё- і тэлевізійных перадач.

Сярод публікацый:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 Выставка «Верой и правдой» к 100-летию со дня рождения В. А. Сизко Архівавана 28 снежня 2021. (руск.)  // Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхнядзвінску
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Музычныя крытыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Музычныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Музыказнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Музыказнаўцы СССР