wd wp Пошук:

Венерыянскі снег

Горы Максвела, пакрытыя снегам

Венерыянскі снег — субстанцыя невядомай прыроды з высокім альбеда, якой пакрыты шматлікія горныя вяршыні на Венеры.

Выяўленне і месцазнаходжанне

Першыя даныя пра венерыянскі снег паднёс апарат «Піянер-Венера». Пазней апарат «Магелан» выявіў венерыянскі снег амаль на ўсіх горных вяршынях Венеры. Адным з нешматлікіх выключэнняў з’яўляецца вулкан Маат, што, зрэшты, можа быць звязана з яго нядаўнім вывяржэннем, пасля якога новае снежнае покрыва не паспела ўтварыцца.

Тэорыі саставу і паходжання

Яшчэ калі гэту з’яву выявіў «Піянер-Венера», з’явілася тэорыя, што горы Венеры ўтрымліваюць вялікую колькасць пірыту, які агаліўся падчас эрозіі.

Тым не менш, з 1995 года, пасля завяршэння працы «Магелана», гэта тэорыя была адпрэчана. Паводле новай, больш праўдападобнай і цікавейшай тэорыі, нейкія рэчывы, выпараючыся на паверхні Венеры, падымаюцца ўгару, і крышталізуюцца, набліжаючыся да халоднага хмарнага покрыва. Рэчывы, якія выпадаюць на паверхню Венеры, зноў выпараюцца, калі не асядуць на вяршыні гор — там, з-за ніжэйшай тэмпературы яны не могуць выпарыцца зноў.

Як правіла, кандыдатамі лічацца тэлур, пірыт, гематыт, пераўскіт[1] або сульфіды свінцу і вісмуту[2][3][4]. Гэты «снег», мяркуючы па ўсім, валодае высокай праводнасцю.

Зноскі

  1. Paul Rincon[en] Планета Венера: «злое блізня» Зямлі (англ.)  = Planet Venus: Earth’s ’evil twin’ // BBC News. — 7 November 2005.
  2. Carolyn Jones Otten Металічны снег на Венеры — сульфід свінцу (англ.)  = ‘Heavy metal’ snow on Venus is lead sulfide // Washington University in St.Louis Newsroom. — February 10, 2004.
  3. David Whitehouse[en] На Венеры ёсць горы з цяжкім металам (англ.)  = Venus has ‘heavy metal mountains’ // BBC News. — 25 November, 2003.
  4. Laura Schaefer, Bruce Fegley Jr. Heavy metal frost on Venus (англ.)  // Icarus[en]. — Elsevier, 2004. — Т. 168. — № 1. — С. 215-219. — DOI:10.1016/j.icarus.2003.11.023Bibcode2004Icar..168..215S

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Паверхня Венеры
Катэгорыя·Геалогія Венеры