wd wp Пошук:

Пераўскіт

Пераўскі́т — мінерал падкласа складаных аксідаў, тытанат кальцыю, CaTiO3.

Апісанне

У складзе пераўскіту 29,48 % кальцыю, 35,22 % тытану, прымесі ніобію і рэдказямельных элементаў. Крышталізуецца ў рамбічнай, некаторыя разнавіднасці ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае крышталі, друзы, зярністыя агрэгаты. Колер буравата-чорны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,98—4,26[1] г/см³. Крохкі. Бляск алмазны, паўметалічны, металічны. Раскладаецца ў кіпячай сернай кіслаце[1]. Сегнетаэлектрык.

Паходжанне і радовішчы

Пераўскіт утвараецца ў магматычных ультраасноўных і шчолачных пародах, скарнах, карбанатытах. Намнажаецца ў россыпах.

Упершыню знойдзены на Урале нямецкім мінералогам Густавам Разэ (ням.: Gustav Rose) у 1839 годзе. Названы ў гонар дзяржаўнага дзеяча Расійскай імперыі, калекцыянера мінералаў, графа Л. А. Пяроўскага.

Радовішчы пераўскіту ў Расіі (Урал, Кольскі паўвостраў), Швейцарыі, Аўстрыі, Германіі, Фінляндыі, Швецыі.

Выкарыстанне

Пераўскіт і яго разнавіднасці выкарыстоўваюцца ў якасці руды на атрыманне рэдказямельных элементаў цэрыевай групы, тытану і ніобію[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Перовскит // Каталог Минералов(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы кальцыю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мінералы тытану
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара