Венерыянскі снег — субстанцыя невядомай прыроды з высокім альбеда, якой пакрыты шматлікія горныя вяршыні на Венеры.
Першыя даныя пра венерыянскі снег паднёс апарат «Піянер-Венера». Пазней апарат «Магелан» выявіў венерыянскі снег амаль на ўсіх горных вяршынях Венеры. Адным з нешматлікіх выключэнняў з’яўляецца вулкан Маат, што, зрэшты, можа быць звязана з яго нядаўнім вывяржэннем, пасля якога новае снежнае покрыва не паспела ўтварыцца.
Яшчэ калі гэту з’яву выявіў «Піянер-Венера», з’явілася тэорыя, што горы Венеры ўтрымліваюць вялікую колькасць пірыту, які агаліўся падчас эрозіі.
Тым не менш, з 1995 года, пасля завяршэння працы «Магелана», гэта тэорыя была адпрэчана. Паводле новай, больш праўдападобнай і цікавейшай тэорыі, нейкія рэчывы, выпараючыся на паверхні Венеры, падымаюцца ўгару, і крышталізуюцца, набліжаючыся да халоднага хмарнага покрыва. Рэчывы, якія выпадаюць на паверхню Венеры, зноў выпараюцца, калі не асядуць на вяршыні гор — там, з-за ніжэйшай тэмпературы яны не могуць выпарыцца зноў.
Як правіла, кандыдатамі лічацца тэлур, пірыт, гематыт, пераўскіт[1] або сульфіды свінцу і вісмуту[2][3][4]. Гэты «снег», мяркуючы па ўсім, валодае высокай праводнасцю.