Венгерская мова (magyar nyelv), мова фіна-ўгорскай сям’і моў, у якой разам з мансійскай і хантыйскай мовамі яна складае ўгорскую групу. У Еўропе аддалена роднаснымі мовамі з’яўляюцца фінская і эстонская. Венгерская мова характарызуецца ўнікальнай фанетыкай галосных.
Акрамя Венгрыі венгерская мова распаўсюджана ў Закарпацкай вобласці Украіны, у месцах кампактнага пражывання венгерскай меншасці ў Сербіі (Ваяводзіна), Румыніі (Трансільванія), Славакіі, Харватыі, Славеніі. Агульная колькасць носьбітаў — каля 14 млн. чалавек.
Вікіпедыя мае раздзел, напісаны