Ве́йсішкі[1] (трансліт.: Viejsiški, руск.: Вейсишки) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лынтупскага сельсавета.
З лістапада 1939 года ў БССР. Са студзеня 1940 года ў Пастаўскім раёне Вілейскай вобласці. З пачатку ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нацысцкай акупацыяй. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Віцебскай вобласці. Да 16 ліпеня 1954 года ў Рынкянскім сельсавеце, у 1954—2004 гадах у Палескім сельсавеце[2].