Рынкя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Рынкяны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свянцянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Палескага сельсавета[1].