wd wp Пошук:

Вашынгтан Луіс Перэйра ды Соза

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Перэйра.

Ва́шынгтан Луі́с Перэ́йра ды Со́за (парт.: Washington Luís Pereira de Sousa; 26 кастрычніка 1869, Макаэ, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразільская імперыя — 9 жніўня 1957, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі адвакат і палітык, 13-ы прэзідэнт Бразіліі (1926—1930).

Вашынгтан Луіс — апошні прэзідэнт, які кіраваў у перыяд Старой рэспублікі.

Біяграфія

У 1920—1924 гадах Вашынгтон Луіс займаў пасаду губернатара штата Сан-Паўлу. У 1926 годзе балатаваўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі і перамог.

Калі Луіс прыйшоў да ўлады, ён вызначыў прыярытэтнымі задачамі для свайго ўрада будаўніцтва дарог і правядзенне фінансавай рэформы. Каб дамагчыся фінансавай стабілізацыі, ён прыступіў да стварэння нацыянальнага залатога запасу, прычым на першым этапе — шляхам тых жа міжнародных пазык.

Падчас крызісу 1929 года ён у значнай ступені страціў падтрымку эліты. У 1930 годзе ён, у парушэнне дамоўленасцей «палітыкі кавы з малаком», назваў сваім пераемнікам Жуліу Прэстыса, таксама выхадца з Сан-Паўлу. У выніку, з-за незадаволенасці гэтым крокам апазіцыі, 24 кастрычніка, незадоўга да заканчэння сваіх паўнамоцтваў, Вашынгтан Луіс страціў уладу падчас рэвалюцыі 1930 года. Да ўлады прыйшла часовая хунта, якая ў той жа дзень арыштавала прэзідэнта і пасадзіла яго ў форт Капакабана[2].

Пасля вызвалення Луіс эміграваў у ЗША, затым некаторы час жыў у Еўропе. У 1947 годзе ён вярнуўся ў Бразілію, але адмовіўся вяртацца ў палітыку.

Зноскі

  1. 1 2 Washington Luis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вакол свету. Гісторыя Бразіліі(недаступная спасылка)

Спасылкі

Палітычныя пасады
Папярэднік:
Артур Бернардыс
Прэзідэнт Бразіліі
1926—1930
Пераемнік:
Хунта 1930 года
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Паўлу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Памерлі 4 жніўня
Катэгорыя·Прэзідэнты Бразіліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 9 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сан-Паўлу
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Юрысты Бразіліі
Катэгорыя·Мэры гарадоў Бразіліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Сан-Паўлу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Макаэ