wd wp Пошук:

Прэзідэнт Бразіліі

Прэзідэнт Бразіліі (афіцыйна Прэзідэнт Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія або проста Прэзідэнт Рэспублікі) — глава дзяржавы ў Бразіліі, глава выканаўчай улады і галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Бразіліі. Пасада ўведзена ў 1891 годзе пасля прыняцця першай рэспубліканскай канстытуцыі. Першым прэзідэнтам Бразіліі стаў Дэадору да Фансека.

Дзеючы прэзідэнт Бразіліі — Мішэл Тэмер. Гэта 37-ы прэзідэнт Бразіліі.

Выбары і інаўгурацыя

Паводле дзеючай канстытуцыі прэзідэнт Бразіліі не павінен быць маладзейшым за 35 гадоў. Ён выбіраецца на прамых усеагульных выбарах з ліку кандыдатаў, высунутых афіцыйна зарэгістраванымі палітычнымі партыямі і кааліцыямі. Выбары прэзідэнта Бразіліі праводзяцца за дзевяноста дзён да заканчэння паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта. Калі ніводны кандыдат не атрымаў абсалютную большасць галасоў, праводзіцца другі тур галасавання.

Прэзідэнт Бразіліі ўступае на пасаду на пасяджэнні Нацыянальнага кангрэса, дзе прымае прысягу выконваць і абараняць канстытуцыю краіны, выконваць законы, спрыяць агульнаму дабрабыту бразільскага народа, падтрымліваць адзінства, цэласнасць і незалежнасць Бразіліі[1]. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта пачынаецца з 1 студзеня года, наступнага за выбарамі.

У 1997 годзе ў Канстытуцыю Бразіліі была ўнесена папраўка, якая дазваляе перавыбранне прэзідэнта на другі тэрмін.

Паўнамоцтвы

У кампетэнцыю прэзідэнта Бразіліі ўваходзіць падпісанне і публікацыя законаў і часовых актаў, усталяванне дыпламатычных адносін з дзяржавамі і падпісанне міжнародных дагавораў. Прэзідэнт накіроўвае на разгляд кангрэса планы развіцця і праекты бюджэту. Таксама прэзідэнт з’яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі і мае права ўводзіць надзвычайнае і аблогавае становішчы, аб’яўляць вайну, амніставаць, змякчаць прысуды.

Прэзідэнт не можа пакідаць краіну на тэрмін большы за 15 дзён без дазволу Нацыянальнага кангрэса, у адваротным выпадку ён можа быць зняты з пасады[1].

Парадак замяшчэння

У выпадку немагчымасці выканання прэзідэнтам сваіх абавязкаў іх выконвае віцэ-прэзідэнт. Калі маюцца перашкоды для выканання абавязкаў віцэ-прэзідэнтам, то далейшы парадак замяшчэння такі:

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Канстытуцыя Бразіліі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Бразіліі
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Бразіліі