У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Перэйра.
Ва́шынгтан Луі́с Перэ́йра ды Со́за (парт.: Washington Luís Pereira de Sousa; 26 кастрычніка 1869, Макаэ, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразільская імперыя — 9 жніўня 1957, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі адвакат і палітык, 13-ы прэзідэнт Бразіліі (1926—1930).
Вашынгтан Луіс — апошні прэзідэнт, які кіраваў у перыяд Старой рэспублікі.
У 1920—1924 гадах Вашынгтон Луіс займаў пасаду губернатара штата Сан-Паўлу. У 1926 годзе балатаваўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі і перамог.
Калі Луіс прыйшоў да ўлады, ён вызначыў прыярытэтнымі задачамі для свайго ўрада будаўніцтва дарог і правядзенне фінансавай рэформы. Каб дамагчыся фінансавай стабілізацыі, ён прыступіў да стварэння нацыянальнага залатога запасу, прычым на першым этапе — шляхам тых жа міжнародных пазык.
Падчас крызісу 1929 года ён у значнай ступені страціў падтрымку эліты. У 1930 годзе ён, у парушэнне дамоўленасцей «палітыкі кавы з малаком», назваў сваім пераемнікам Жуліу Прэстыса, таксама выхадца з Сан-Паўлу. У выніку, з-за незадаволенасці гэтым крокам апазіцыі, 24 кастрычніка, незадоўга да заканчэння сваіх паўнамоцтваў, Вашынгтан Луіс страціў уладу падчас рэвалюцыі 1930 года. Да ўлады прыйшла часовая хунта, якая ў той жа дзень арыштавала прэзідэнта і пасадзіла яго ў форт Капакабана[2].
Пасля вызвалення Луіс эміграваў у ЗША, затым некаторы час жыў у Еўропе. У 1947 годзе ён вярнуўся ў Бразілію, але адмовіўся вяртацца ў палітыку.
Палітычныя пасады | ||
---|---|---|
Папярэднік: Артур Бернардыс |
Прэзідэнт Бразіліі 1926—1930 |
Пераемнік: Хунта 1930 года |