wd wp Пошук:

Вацлаў Ганскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганскі. Вацлаў Ганскі (5 сакавіка 1782, Пулыны, Жытомірскі павет, Кіеўскае ваяводства, Рэч Паспалітая — 10 лістапада 1841, Вярхоўня, Жытомірскі павет, Валынская губерня, Расійская імперыя) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, маршалак Валынскай губерні, маршалак Радамысльскага павета, інспектар народных вучылішч Жытомірскага павета, дэпутат шляхецкай камісіі Кіеўскай губерні, магнат, мецэнат, першы муж Эвеліны Ганскай.

Біяграфія

Сын Яна Ганскага, харунжага Кіеўскага ваяводства, і Сафіі Ганскай са Скарупак. У спадчыну атрымаў больш за 15 мільёнаў рублёў золатам (станам на 1810 год) і значныя зямельныя ўладанні ў Гарнастайпалі, Пулінах, Вярхоўне і інш. Разам больш за 25 000 дзесяцін зямлі або 36 000 га, ва ўпраўленні якімі дасягнуў значных поспехаў — лічыўся паспяховым гаспадаром, хоць і строгім з прыгоннымі. Заснаваў сяло Вацлаўпаль каля Пулін.

Атрымаў добрую адукацыю (таксама у Вене), займаўся мецэнацтвам, захапляўся зборам біяграфій знакамітых людзей, быў прыхільнікам творчасці Джаакіна Расіні. Палітычную кар’еру пачаў ужо пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, у 1801 годзе стаў дэпутатам шляхецкай камісіі Кіеўскай губерні. У 1808 годзе стаў маршалкам Радамысльскага павета, a ў 1811 годзе маршалкам Валынскай губерні. Гэтую пасаду займаў да 1814 года, калі стаў інспектарам народных вучылішч Жытомірскага павета. Кавалер ордэнаў св. Ганны, св. Уладзіміра і св. Іаана Іерусалімскага.

У 1819 годзе ажаніўся з Эвелінай Жавускай, маладзейшай за яго амаль на 20 год. У гэтым шлюбе нарадзіліся шасцёра дзяцей, але выжыла толькі адна дачка Ганна, якая пасля выйшла замуж за Ежы Мнішака. Іх шлюб быў бяздзетным.

Член масонскай ложы. У 1833—1835 гадах з сям’ёй падарожнічаў па Еўропе, тады ж пазнаёміўся з Бальзакам, з якім да канца жыцця перапісваўся на тэмы літаратуры і аграноміі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1782 годзе
Катэгорыя·Масоны
Катэгорыя·Род Ганскіх
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (Расія)
Катэгорыя·Ганскія
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1841 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Жытомірскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытомірскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Жытомірскай вобласці