wd wp Пошук:

Ватачнік

Ватачнік[3] (Asclepias) — род травяністых раслін падсямейства Asclepiadoideae сямейства кутровых.

Апісанне

Род уключае каля ста шматгадовых траў, паўкустоў і кустоў, распаўсюджаных у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы. Сярод іх — як вечназялёныя, так і тыя, у якіх лісце ападае. Тканкі раслін выдзяляюць атрутны млечны сок, здольны выклікаць раздражненне скуры, асабліва з адначасовага ўздзеяння сонечных прамянёў. Некаторыя віды роду культывуюць як дэкаратыўныя расліны. Моцны пах кветак прыцягвае многіх насякомых.

Падчас паспявання лісцянкі лопаюцца, адкрываючы насенне з белымі пухнатымі валасінкамі. Дзякуючы валасінкам насенне лёгка разлятаецца, як мы гэта назіраем у дзьмухаўца. Калі адарваць кавалачак ліста або надламіць сцябло, з’явіцца млечны сок, які змяшчае невялікую колькасць каўчуку, што таксама знаходзіць сваё прымяненне. Дзякуючы соку, які змяшчае яшчэ і моцныя эфірныя алеі, расліна практычна не схільная да нападаў шкоднікаў.

Ватачнік сірыйскі (Asclepias syriaca) — адна з самых распаўсюджаных пустазельных раслін у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках і Еўропе.

Віды

Некаторыя віды:

Паводле базы дадзеных The Plant List (2013), род уключае 215 відаў[4]. Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Asclepias (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 11 ліпеня 2016.
  5. Звесткі пра род Asclepias у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.) (Праверана 11 ліпеня 2016)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Кутровыя