Ватачнік[3] (Asclepias) — род травяністых раслін падсямейства Asclepiadoideae сямейства кутровых.
Род уключае каля ста шматгадовых траў, паўкустоў і кустоў, распаўсюджаных у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы. Сярод іх — як вечназялёныя, так і тыя, у якіх лісце ападае. Тканкі раслін выдзяляюць атрутны млечны сок, здольны выклікаць раздражненне скуры, асабліва з адначасовага ўздзеяння сонечных прамянёў. Некаторыя віды роду культывуюць як дэкаратыўныя расліны. Моцны пах кветак прыцягвае многіх насякомых.
Падчас паспявання лісцянкі лопаюцца, адкрываючы насенне з белымі пухнатымі валасінкамі. Дзякуючы валасінкам насенне лёгка разлятаецца, як мы гэта назіраем у дзьмухаўца. Калі адарваць кавалачак ліста або надламіць сцябло, з’явіцца млечны сок, які змяшчае невялікую колькасць каўчуку, што таксама знаходзіць сваё прымяненне. Дзякуючы соку, які змяшчае яшчэ і моцныя эфірныя алеі, расліна практычна не схільная да нападаў шкоднікаў.
Ватачнік сірыйскі (Asclepias syriaca) — адна з самых распаўсюджаных пустазельных раслін у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках і Еўропе.
Некаторыя віды:
Паводле базы дадзеных The Plant List (2013), род уключае 215 відаў[4]. Некаторыя з іх: