wd wp Пошук:

Васіль Фёдаравіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васіль Пятроў. Васіль Фёдаравіч Пятроў[1] (руск.: Василий Фёдорович Петров; 26 сакавіка 1903, Чэбаксары — 5 ліпеня 1990[2]) — вучоны ў галіне эпізааталогіі, доктар ветэрынарных навук (1954), прафесар (1955), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Чэбаксары. У 1926 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут. У 1926—1930 гг. працаваў ветэрынарным урачом у Татарскай АССР, у 1930—1937 гг. асістэнтам кафедры эпізааталогіі Казанскага ветэрынарнага інстытута і старэйшым навуковым супрацоўнікам эпізаатычнага аддзела Казанскага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута. З 1937 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедрай эпізааталогіі. У 1938 годзе быў арыштаваны, у 1940 — рэабілітаваны[2]. З 1942 года дацэнт кафедры ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў мабілізаваны ў дзеючую армію. Пасля дэмабілізацыі з 1946 года працягваў працу ў інстытуце, дзе да 1973 года займаў пасаду загадчыка кафедрай эпізааталогіі, у 1973—1978 гг. — прафесара, кансультанта кафедры. Адначасова ў 1955—1960 гг. на пасадзе прарэктара па навуковай рабоце. У снежні 1978 года выйшаў на пенсію[3].

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па эпізааталогіі, патагенезе і тэрапіі інфекцыйных захворванняў жывёл. Займаўся пытаннямі адначасовай вакцынацыі ад некалькіх хвароб. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Аллергия при роже свиней и её значение в патогенезе и диагностике заболевания». Аўтар больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[3]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 8 кандыдацкіх дысертацый[3].

Сярод апублікаваныз прац:

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. 1 2 Головина Н. С. Петров Василий Фёдорович // Чувашская энциклопедия(руск.)
  3. 1 2 3 История кафедры эпизоотологии и инфекционных болезней(руск.)  // Сайт ВДАВМ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Ветэрынары СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэбаксарах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Эпідэміёлагі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Казанскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе