wd wp Пошук:

Васіль Фёдаравіч Каленнікаў

Васіль Фёдаравіч Каленнікаў (19212007) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Васіль Каленнікаў нарадзіўся 10 студзеня 1921 года ў вёсцы Насовічы (цяпер — Добрушскі раён Гомельскай вобласці). Скончыў сем класаў школы. У 1938 годзе Каленікаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Скончыў Вольскую ваенную авіятэхнічную школу. З мая 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у Курскай бітве[1].

Да кастрычніка 1944 года, гвардыі капітан Васіль Каленнікаў быў насмеснікам камандзіра 78-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 2-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі 16-й паветранай арміі(руск.) бел. 1-га Беларускага фронта. Да гэтага часа ён здзейсніў 130 баявых вылятаў, прычыніўшы ворагу вялікія страты ў баявой тэхніцы і жывой сіле[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 студзеня 1945 года «за мужнасць і гераізм, паказаныя ў баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Васіль Каленнікаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 5816[1].

Пасля заканчэння вайны Каленнікаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 годзе ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1960 годзе ў званні падпалкоўніка быў звольнены ў запас. Жыў у Астрахані, кіраваў Астраханскім аэраклубам, потым стаў выкладчыкам ваеннай справы ў Астраханскім кааператыўным тэхнікуме. Памер 2 верасня 2007 года, пахаваны ў Астрахані[1].

Быў таксама ўзнагароджаны двума ардэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ардэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Васіль Фёдаравіч Каленнікаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Астрахані
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 2 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Добрушскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Астрахані
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга