wd wp Пошук:

Васіль Фёдаравіч Дземіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дземіч. Васіль Фёдаравіч Дземіч (*6 (18) сакавіка 1858 — †28 снежня 1930) — украінскі дэрматолаг, венеролаг, ваенны ўрач Імператарскай арміі Раманавых.

Доктар медыцыны (1888). Даследчык ваеннай медыцыны. Этнограф.

Біяграфія

Нарадзіўся 6 сакавіка (па старым стылі) у вёсцы Свэса Чарнігаўскай губерні.

Пасля атрымання пачатковай адукацыі паступіў на медыцынскі факультэт Дерпцкага ўніверсітэта ў Эстоніі. Свае першыя даследаванні праводзіў на кафедры фармакалогіі пад кіраўніцтвам прафесара Коберта(руск.) бел..

У 1888 годзе ў Дэрпцкім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Studien uber die wichtigsten russischen Volkscheilmittel aus dem Plauzeureiche. Diss., Derpt, 1888» (апублікавана і выдадзена на нямецкай мове). Пазней на працягу доўгага часу працаваў педыятрам у бальніцы прынца П. Г. Альдэнбургскага ў Пецярбургу.

З 1896 на ваенна-медыцынскай службе рускай арміі.

У 1891 годзе пераведзены ў Брэст-Літоўскі ваенны шпіталь на пасаду старэйшага ардынатара.

У 1899 годзе ўжо выконваў абавязкі малодшага ардынатара Кіеўскага ваеннага шпіталя. У гэтым жа годзе абраны медыцынскім факультэтам Універсітэта Святога Уладзіміра на пасаду асістэнта пры клінічным аддзяленні наскурных хвароб Кіеўскага ваеннага шпіталя.

Акрамя даследаванняў народнай медыцыны і педыятрыі Дземіч вывучаў дэрматавенералогію і ўнутраныя хваробы ў аддзяленні скурных і венералагічных хвароб клінікі прафесара С. П. Тамашэўскага(укр.) бел..

З пачаткам Руска-японскай вайны Дземіч быў накіраваны на Далёкі Усход, дзе ён узначаліў Харбінскі зводны № 4 шпіталь. Гэта была найбуйнейшая па колькасці прадугледжаных месцаў ваенна-лячэбная ўстанова. Шпіталь функцыянаваў з 26 мая 1904 па 21 ліпеня 1906.

У пасляваенныя гады Дземіч ужо быў у чыне калежскага саветніка. У 1907 годзе яго ўзнагародзілі ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені. У гэтым жа годзе, з дазволу ваеннага міністра, на адзін год быў камандзіраваны за мяжу (у Германію і Францыю) з мэтай атрымання «вышэйшай навуковай адукацыі» для вывучэння скурных, венерычных хвароб і сіфілісу.

28 жніўня 1911 года калежскі саветнік Дземіч камандзіраваўся ў Новачаркаск тэрмінам да 1 кастрычніка 1910 года для барацьбы з халерай.

З пачаткам Першай сусветнай вайны узначальваў адзін з дадатковых шпіталяў, якія былі адкрыты ў Кіеве.

Пасля падзення УНР Дземіч ужо не служыў. Яго сям’я некаторы час жыла ў Жытоміры, пазней яны пераехалі ў Трыпілля, дзе Васіль Фёдаравіч загадваў дыспансерам. Займаўся лячэннем скурных і дзіцячых хвароб.

Памёр 28 снежня 1930 года на 73-м годзе жыцця з-за цяжкай траўмы, якую атрымаў пры паездцы верхам на выклік да чарговага пацыента. Праходзіў лячэнне ў Кіеве, дзе і памёр. Пахаваны ў Кіеве на Лук’янаўскіх могілках.

Нашчадкі і роднасныя сувязі

З будучай жонкай пазнаёміўся ў Санкт-Пецярбургу. 1883 лекар ажаніўся з выпускніцай інстытута высакародных дзяўчат Лізаветай Іванаўнай Яновіч — для яго гэта быў ужо другі шлюб. Ад першай жанчыны, якая памерла ў родах, у Дземіча была дачка Лідзія, якая пражывала ў Кіеве. У сям’і Васіля Фёдаравіча і Лізаветы Іванаўны з’явілася яшчэ трое дзяцей — дзве дачкі і сын.

Родны дзядзька Васіля Фёдаравіча — Дзмітрый Паўлавіч Дземіч — быў каморнікам. 1847 яму пашчасціла сустрэцца з Т Г. Шаўчэнкам. Пра гэта Дземіч напісаў апавяданне «Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка. Да яго біяграфіі. 1847 г.».[1]

Зноскі

  1. В. Ф. Демич Тарас Григорович Шевченко. До його біографії. 1847 р. (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 12 листопада 2012. Праверана 16 жовтня 2012.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глухаўскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Удзельнікі руска-японскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Венеролагі Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Дэрматолагі Украіны
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Лук’янаўскіх могілках
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай