wd wp Пошук:

Васіль Фёдаравіч Гусеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гусеў. Васіль Фёдаравіч Гу́сеў (11 студзеня 1927, в. Зарэчча, Валагодская вобласць, РСФСР — 1 лютага 1991) — рускі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1977).

Біяграфія

Скончыў тэатральную студыю пры Валагодскім драматычным тэатры ў 1944 годзе. Працаваў у Волагдзе, Уральску, Каменец-Падольску, Даўгаўпілсе. З 1963 года ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў ‎з 1959 года.

Творчасць

Яго майстэрства вызначалася ўменнем спасцігаць сутнасць вобраза і псіхалагічна матываваць яго дзеянні, знаходзіць нечаканыя вонкавыя рысы, уласцівыя персанажу. Выконваў драматычныя і камедыйныя ролі. Сярод іх: палкоўнік Кусонскі («Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Шахматаў («Аперацыя «Мнагажэнец»» А. Дзялендзіка), Дасцігаеў («Дасцігаеў і іншыя» М. Горкага), Крогстад («Нора» Г. Ібсена), Акаёмаў («Машачка» А. Афінагенава), маркіз Фарліпопалі («Гаспадыня гасцініцы[ru]» К. Гальдоні), Дон Луіс («Дон Жуан[ru]» Мальера) і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Акцёры тэатра СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Постаці Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb