wd wp Пошук:

Васіль Севасцьянавіч Лявонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лявонаў.

Васі́ль Севасцья́навіч Ляво́наў (16 красавіка 1938, в. Дубянец, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 4 студзеня 2015) — дзяржаўны дзеяч Беларусі.

Біяграфічныя звесткі

У1964 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а потым Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваў цесляром, шахцёрам, інжынерам-механікам. У 1967—1972 гадах — старшыня саўгаса «Мілаславіцкі», у 1972—1975 гадах — першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі.

У 1975 годзе быў старшынёй Горацкага райвыканкама, у 1975—1979 гадах — першым сакратаром Горацкага райкама КПБ. У 1979—1982 гадах — сакратар Магілёўскага абкама КПБ, у 1982—1983 гадаў быў першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

У 1983—1990 гадах — першы сакратар Магілёўскага абкама КПБ​. У 1984—1989 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, старшыня Мандатнай камісіі.

У 1991 годзе на некалькі месяцаў прызначаны вядучым спецыялістам Галоўнага ўпраўлення эканамічных сувязей з капіталістычнымі краінамі ў Маскве. Пасля быў накіраваны гандлёвым прадстаўніком Беларусі ў Германію (1991—1994).

Падчас выбараў першага прэзідэнта Беларусі В. Лявонаў падтрымліваў В. Кебіча, але затым прыняў прапанову А. Лукашэнкі заняць пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Паслядоўна выступаў з прапановамі аб рэфармаванні сельскай гаспадаркі, далучэнні яе да рынкавай эканомікі, вызваленні ад камандна-адміністрацыйных метадаў[2].

В. Лявонаў не падтрымаў ідэю рэфэрэндуму 1996 года, пасля чаго ў міністэрстве пачаліся масіраваныя праверкі. Васіль Лявонаў быў арыштаваны 11 лістапада 1997 года ў працоўным кабінеце. Яго арышт здымала група з Беларускага тэлебачання. Экс-міністру былі прад’яўленыя абвінавачанні па артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ: 91.1 — «крадзеж маёмасці ў асабліва буйных памерах», 169 — «атрыманне хабару» і 213 — «незаконнае захоўванне баявых прыпасаў і зброі». На судзе В. Лявонаў віны не прызнаў, заявіўшы, што лічыць сваё зняволенне палітычнай справай.

Як піша палітычны аглядальнік Аляксандр Фядута: «Чалавека, які прынёс і мог прыносіць і далей велізарную карысць дзяржаве і народу, абвінавацілі на падставе таго, што іншы стары, двойчы герой працы, не мог успомніць, аплаціў Лявонаў яго гаспадарцы дачны гарнітур з плеценай лазы ці не»[3].

14 студзеня 2000 г. Васіль Лявонаў прызнаны Вярхоўным судом вінаватым у хабарніцтве і крадзяжы дзяржаўнай маёмасці ды пакараны 4 гадамі калоніі з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 5 кастрычніка 2000 г. паводле амністыі.

У 2001 г. узначаліў аргкамітэт руху «За новую Беларусь». Напісаў кнігу мемуараў.

Памёр 4 студзеня 2015 года.

Зноскі

  1. 1 2 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 154–155. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. http://www.svaboda.org/content/article/26775808.html
  3. belsat.eu

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Памерлі 4 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дырэктары саўгасаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Сакратары Магілёўскага абкама КПБ
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Першыя сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання