wd wp Пошук:

Шахцёр

Шахцёр - горнарабочы, які працуе ў шахце[1].

Статуя шахцёра ў Бруселі

Палітычная актыўнасць

У сувязі з цяжкімі і напружанымі ўмовамі працы[2][3], палітычная актыўнасць шахцёраў з’яўляецца павышанай.

На працягу XX стагоддзя шахцёрамі было праведзена мноства забастовак з сацыяльнымі і палітычнымі патрабаваннямі. Прыкладамі палітычных забастовак шахцёраў з’яўляюцца забастоўка брытанскіх шахцёраў у 1984-1985 гадах, забастоўка шахцёраў у СССР у 1989 годзе, забастоўка шахцёраў Данбаса (1989-1990-я гады). Прыкладамі сацыяльных забастовак з’яўляюцца хусінскае паўстанне і забастоўка шахцёраў у даліне Жыу (1977).

Для адстойвання сваіх патрабаванняў шахцёры аб’ядноўваюцца ў галіновыя прафсаюзы. Адным іх самых вядомых прафсаюзаў шахцёраў з’яўляецца Нацыянальны саюз гарнякоў з Вялікабрытаніі, які выступаў арганізатарам забастовак у 1984-1985 гадах. У Беларусі шахцёры аб’яднаны ў Беларускі незалежны прафсаюз.

Вядомыя шахцёры

Зноскі

  1. Шахцёр у анлайн-слоўніку skarnik.by
  2. Условия труда шахтеров угольных шахт в современных условиях
  3. Анализ условий труда горнорабочих и мероприятия по нормализации пылевого и газового состава атмосферы шахт и рудников
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Горная справа
Катэгорыя·Прафесіі