wd wp Пошук:

Васіль Васілевіч Папоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папоў. Васіль Васілевіч Папо́ў[1] (руск.: Василий Васильевич Попов; 7 лютага 1887 — 29 лістапада 1955) — вучоны, геадэзіст, доктар тэхнічных навук (1938), прафесар (1939), акадэмік Акадэміі навук БССР (1950), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1954).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Няўзорава Скопінскага павета Разанскай губерні (у сучасным Пронскім раёне Разанскай вобласці Расіі). У 1906 годзе скончыў землямернае вучылішча ў Пензе, у 1911 годзе — Маскоўскі межавы інстытут. Выкладаў геадэзію ў Пензенскім землямерным вучылішчы. У 1914 годзе быў прызваны ў армію[2]. У 1918 годзе, пасля дэмабілізацыі, зноў у Пензенскім землямерным вучылішчы[2]. З 1924 года прафесар Днепрапятроўскага землеўпарадкавальнага тэхнікума[2]. З 1927 года В. В. Папоў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1927—1939 гадах на пасадзе загадчыка наноў створанай кафедры землеўпарадкавання[3]. Са жніўня 1941 года В. В. Папоў у Новасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі, дзе загадваў кафедрамі геадэзіі, вышэйшай геадэзіі і займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай частцы[2].

З 1949 года зноў у Беларусі. Выкладае ў Беларускім лесатэхнічным і Беларускім політэхнічным інстытутах. Адначасова з 1951 года акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-матэматычных навук Акадэміі навук БССР[1].

Навуковая дзейнасць

В. В. Папову належаць навуковыя працы па паліганаметрыі, базісным вымярэнням, тэхніцы вылічэнняў. Арганізатар геадэзічных здымак Віцебска, Мінска, Гомеля і іншых гарадоў.

Сярод аублікаванага:

Узнагароды

Ушанаванне памяці

На будынку былога землямернага вучылішча ў горадзе Пенза ўстаноўлена мемарыяльная дошка[4].

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995
  2. 1 2 3 4 Попов, Василий Васильевич // История Геодезии (руск.)
  3. Сайты кафедры землеўпарадкавання БДСГА (руск.)
  4. Краеведческий портал «Пензенские хроники» Архівавана 13 кастрычніка 2020. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Геадэзісты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Геадэзісты СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Дэканы землеўпарадкавальнага факультэта БДСГА
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Скопінскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Разанскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе