wd wp Пошук:

Землеўпарадкавальны факультэт БДСГА

Землеўпарадкавальны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Гісторыя

Факультэт з’яўляецца цэнтрам падрыхтоўкі кадраў для дзяржаўнай землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы краіны. Факультэт быў утвораны ў 1924 годзе, але пачатак гісторыі бярэ з адкрыцця ў 1859 годзе зямельна-таксатарскіх класаў пры Горыгорацкай земляробчай школе.

Сярод выбітных выпускнікоў землеўпарадкавальнага факультэта прафесары П. А. Атрушкевіч, П. В. Ковель, В. Ф. Калмыкоў, Ф. К. Курапаценка, А. А. Саламонаў, ганаровы доктар акадэміі Г. І. Кузняцоў, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь А. В. Літрэеў, генеральны дырэктар РУП «Праектны інстытут Белдзіпразем» У. В. Шалыпін і многія іншыя.

Спецыяльнасці

На землеўпарадкавальным факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па дзвюх спецыяльнасцях першай ступені і адной спецыяльнасці другой ступені вышэйшай адукацыі. На першай ступені вышэйшай адукацыі падрыхтоўка ажыццяўляецца па спэцыяльнасцях «землеўпарадкаванне» і «зямельны кадастр» (вочная форма атрымання адукацыі). На другой ступені вышэйшай адукацыі — па спецыяльнасцях «землеўпарадкаванне», «кадастр і маніторынг земляў» (вочная і завочная формы атрымання адукацыі).

Кафедры

У склад факультэта ўваходзяць тры кафедры, на якіх працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты. Кафедры аснашчаныя сучасным абсталяваннем, маюцца чатыры сучасныя камп’ютарныя класы, вучэбна-метадычны кабінет, вучэбна-геадэзічны палігон «Горкі»[2].

Дэканы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 (unspecified title) Праверана 18 снежня 2021.
  2. Землеўпарадкавальны факультэт
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Землеўпарадкавальны факультэт БДСГА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат