wd wp Пошук:

Варанец коласападобны

Варанец коласападобны[3] (Actaea spicata) — шматгадовая расліна сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Сцябло 30-80 см вышынёй з буйным чарговым, двойчы ці тройчы трайчастарассечаным лісцем, якое расце ад тоўстых карэнішчаў, якія знаходзяцца ў глебе. Кветкі несамастойныя, дробныя, сабраны ў гронкападобныя суквецці. Пялёсткі дробныя, лопасцевыя. Тычынкі даўжэй іншых частак кветкі. Песцік адзін. Плод — сакавітая шматнасенная ягада чорнага колеру.

Біялогія

Цвіце ў канцы вясны — пачатку лета.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Рэдкая расліна, якая расце на схілах яраў і берагах лясных ручаёў. Ахоўваецца.

Практычнае выкарыстанне

Варанец коласападобны — ядавітая, лекавая расліна. У яго траве знойдзеныя алкалоіды, у пладах і каранях — сапоніны і трансаканітавая кіслата. Адвар з яе п’юць пры псіхічных і страўнікавых захворваннях. Ужываецца ў гамеапатыі[4]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Воронець колосистий | Каталог лікарських рослин. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2015. Праверана 25 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Казяльцовыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ядавітыя расліны