wd wp Пошук:

Ван Япін

Ван Япін (кіт. трад. 王亚平, спр. Wáng Yàpíng ; нар. 27 студзеня 1980; Яньтай, КНР) — другая жанчына-касманаўт Кітая.

Ван Япін нарадзілася ў студзені 1980 года ў горадзе Яньтай правінцыі Шаньдун, па нацыянальнасці - хань. У жніўні 1997 года паступіла на службу ў Народна-вызваленчую армію Кітая, член Камуністычнай партыі Кітая з мая 2000 года. У маі 2010 года Ван Япін афіцыйна ўвайшла ў другую групу касманаўтаў Кітая. У красавіку 2013 года прайшла адбор у склад экіпажа карабля «Шэньчжоу-10»[1].

Першы палёт Ван Япін здзейсніла ў складзе экіпажа »Шэньчжоў-10». Палёт пачаўся 11 чэрвеня 2013 года. 13 чэрвеня 2013 года экіпаж «Шэньчжоу-10» паспяхова сутыкаваўся з арбітальным модулем «Цяньгун-1». 25 чэрвеня 2013 года касмічны карабель «Шэньчжоу-10» адстыкаваўся ад арбітальнага модуля «Цяньгун-1» і ўпершыню ў кітайскай практыцы здзейсніў яго аблёт. 26 чэрвеня 2013 года спушчальны апарат карабля «Шэньчжоу-10» здзейсніў пасадку[2].

Зноскі

  1. Кароткая біяграфія другой кітайскай жанчыны-касманаўта Ван Япін (руск.) . Праверана 8 ліпеня 2020.
  2. Wang Yaping (руск.) . Праверана 8 ліпеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаньдуне
Катэгорыя·Жанчыны-касманаўты
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Кітая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Касманаўты Кітая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра касманаўтаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня