wd wp Пошук:

Ванеса Рэдгрэйв

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рэдгрэйв.

Ванеса Рэдгрэйв CBE (англ.: Vanessa Redgrave; нар. 30 студзеня 1937) — брытанская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар» 1978 года.

Біяграфія

Кінакар’ера

Ванеса Рэдгрэйв нарадзілася 30 студзеня 1937 года ў Лондане ў сям’і акцёра Майкла Рэдгрэйва і актрысы Рэйчэл Кемпсан.

У 1954 годзе паступіла ў школу музыкі і драмы Central School of Speech and Drama. Упершыню з’явілася на тэатральнай сцэне ў 1957 годзе разам з бацькам. З 1961 года яна выступае з Каралеўскай шэкспіраўскай трупай. У кіно Ванеса Рэдгрэйв стала вядомай пасля фільма «Морган: прыдатны выпадак для лячэння» (1966). Актрыса атрымала прэмію Канскага кінафестывалю, а таксама намінацыі на «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA.

Іншыя вядомыя карціны ранняга перыяду — «Фотапавелічэнне» Мікеланджэла Антаніёні (1966), «Айседора» (1968) — пра жыццё балярыны Айседоры Дункан, «Марыя — каралева Шатландыі» (1971).

У 1977 годзе Рэдгрэйв іграе разам з Джэйн Фондай у фільме «Джулія» рэжысёра Фрэда Цынемана. За гэту ролю яна была ганаравана прэміі «Оскар» у намінацыі «лепшая актрыса другога плану». У тым жа годзе яна прадзюсавала і агучвала дакументальны фільм «Палесцінец», у якім удзельнічала ў сцэне танца з аўтаматам Калашнікава. У сувязі з гэтым групоўка Jewish Defense League (якая фігуравала ў справаздачах ФБР як экстрэмісцкая і тэрарыстычная[3]) арганізавала пікеты падчас цырымоніі ўручэнні прэміі. Глава гэтай арганізацыі вінаваціў Рэдгрэйв у падтрымцы палестынцаў. Нягледзячы на прысутнасць на вуліцы актывістаў JDL, Рэдгрэйв у сваёй правмове выступіла з асуджэннем усіх форм таталітарызму і сказала, што ні яе, ні Кінаакадэмію не запалохае «кучка сіянісцкіх хуліганаў, чые паводзіны абражаюць годнасць усіх яўрэяў»[4]. Яе выступ быў сустрэты «здзіўлена адкрытымі ротамі, воклічамі неўхвалення і воплескамі».

Пазней Рэдгрэйв выконвала ролі ў фільмах «Бостанцы» (1985) — намінацыі на «Оскар» і «Залаты глобус», «Говардс Энд» (1991) — намінацыя на «Оскар», «Місія невыканальная» (1996), «Уайльд» (1997), «Перапыненае жыццё» (1999). Рэдгрэйв працягвае іграць у кіно і тэатры.

Асабістае жыццё

Была замужам за рэжысёрам Тоні Рычардсанам у 1962—1967 гадах, шлюб з якім распаўся з-за захапленні апошняга французскай актрысай Жаннай Маро. Ад Рычардсана яна нарадзіла дзвюх дочак: Наташа Рычардсан (1963—2009) і Джоэлі Рычардсан, якія таксама сталі актрысамі. У Ванесы Рэдгрэйв ёсць сын ад Франка Нера, з якім яна здымалася ў «Камелоце». У 2006 годзе актрыса выйшла за Нера замуж. Вядомы раман Рэдгрэйв з акцёрам Цімаці Далтанам. Яе сястра Лін Рэдгрэйв і брат Корын Рэдгрэйв таксама былі акцёрамі, абодва сканалі ад рака ўвесну 2010 года.

Зноскі

  1. 1 2 The International Who’s Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
  2. High Profile AlumniЦэнтральная Школа сцэнічнай мовы і драматычнага мастацтва.
  3. Terrorism 2000/2001 (англ.)
  4. Redgrave’s «Zionist Hoodlums» Speech Shocks Hollywood

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Актрысы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Тоні»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Паслы добрай волі ЮНІСЕФ
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Трацкісты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Лаўрэаты Канскага кінафестывалю
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»