wd wp Пошук:

Валянцін Барысавіч Рыбакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыбакоў.

Валянці́н Бары́савіч Рыбако́ў (нар.1958, Томск, РСФСР) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Томску. Бацька быў ваенным. Калі Валянціну не было яшчэ двух год, яго бацьку з сям’ёй накіравалі ў БССР, на поўдзень рэспублікі[1]. З залатым медалём скончыў сярэднюю школу.

У 1980 годзе скончыў з адзнакай перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў па спецыяльнасці «Англійская і французская мовы». Адразу пасля сканчэння ўніверсітэта быў накіраваны ў Пасольства СССР у Індыі на пасалу перакладчыка ў апараце дарадчыка па эканамічных пытаннях[1].

З 1993 года на дыпламатычнай службе. У 1994 годзе прайшоў трохмесячную стажыроўку для дыпламатаў з краін былога СССР у Інстытуце знешнепалітычнай службы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

У 19931994 гадах — трэці сакратар Сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 19941999 гадах працаваў першым сакратаром Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 19992001 гадах — начальнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 20012003 гадах — саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. У 20032005 гадах працаваў саветнікам, саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 2005 годзе назначаны начальнікам упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 20052006 гадах — пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 20062013 гадах — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Са студзеня 2013 года па 7 жніўня 2017 года[2] працаваў намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

7 жніўня 2017 года прызначаны на пасаду прадстаўніка Беларусі пры ААН[3].

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Валодае англійскай і французскай мовамі.

Сям’я

Жонка — Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч (1972 г.н.), былая першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Мае сына.

Зноскі

  1. 1 2 Постпред Беларуси при ООН Валентин Рыбаков: Санкции — тоже оружие массового поражения
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2017 года № 591 «Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб» Архівавана 19 мая 2021.
  3. Указ Президента Республики Беларусь № 279 «О В. Б. Рыбакове»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017).
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Томску
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі