wd wp Пошук:

Валянцін Аляксеевіч Губараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Губараў. Валянці́н Аляксе́евіч Гу́бараў (нар. 14 красавіка 1948, Горкі) — беларускі мастак, графік, працуе ў жанры наіўнага мастацтва. Член Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў.

Біяграфія

Пра карціны Валянціна Губарава распавядаць лёгка – яны вельмі літаратурныя, сюжэтныя, прадметныя. Але калі на іх паглядзіш, застаецца тое, што немагчыма перадаць словамі. Застаецца сумная усмешка, троху дзіцячая, наіўная і разумная. Нібыта толькі што менавіта табе адкрылася праўда і ты дазнаўся адказ на адно са спрадвечных пытанняў…

СБ — Беларусь сёння[4]

Нарадзіўся ў 1948 годзе ў горадзе Горкі. Скончыў Горкаўскае мастацкае вучылішча, потым факультэт графікі Маскоўскага паліграфічнага інстытута[5][6].

У 1975 годзе пераехаў у Беларусь. Займаўся ілюстраваннем кніг, працаваў мастаком у выдавецтве. З 1991 года удзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках[5][7].

З 1991 года персанальныя выставы Губарава штогод ладзяцца ў Францыі[8].

Член Беларускага саюза мастакоў (1989). Ганаровы член мастацкай асацыяцыі «Шэдэўр» (Германія)[5].

В 1994 годзе заключыў эксклюзіўны кантракт з галерэяй «Les Tournesols» (Парыж), у 2006 годзе — з мастацкай галерэяй «Ла Сандр-арт» (Мінск)[5][7].

Працы Губарава знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях па ўсім свеце (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, музей «Zimmerly Art Museum(англ.) бел.» (ЗША), галерэі «Schaer und Wildbolz» (Швейцарыя), «Kunststuck» (Германія), прыватныя калекцыі ў Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Гішпаніі, Ізраіля, Германіі і інш.)[5][7].

Працы выстаўляюцца на аўкцыёнах «Christie`s» (Лондан), «Drouot Richelieu» і «Taschen» (Парыж), «KINSKY» (Вена)[7].

Жыве і працуе ў Мінску[5].

Творчасць

Па словах мастака, шлях да майстэрства пачаўся ў дзяцінстве, калі ён « перамаляваў па кратках» з паштовак карціны рускіх мастакоў — І. Левітана, А. Саўрасава, Ф. Рашэтнікава. На 3-ім курсе мастацкай вучэльні адкрыў працы Дж. Полака, П. Сезана, В. Ван Гога, А. Маціса, звяртаўся да нацюрмортаў у пошуках уласнага стыля[7][9].

Паводле вызнаэння мастака, персанажы яго карцін — «простыя людзі», якія «не чыталі Гегеля і Канта», але «бескарыслівыя, чыстыя сэрцам», у якіх «няма камерцыйнай жылкі», але «ёсць імкненне да шчасця». У аснове сюжэтаў часта прысутнічаюць успаміны з дзяцінства і юнацтва, настальгічныя матывы, дэталі быту савецкага часу[7].

Прэса адзначае губараўскую «яркую індывідуальнасць» і яго « асаблівае бачанне свету»: «…карціны часта апісваюць будні невялікіх правінцыйных гарадоў, але за карыкатурнымі рысамі іх жыхароў заўжды хаваецца асаблівы сэнс».[10].

Прафесіянал найвышэйшага ўзроўню, ён працуе ў стылі наіва і даступны разуменню кожнага, нават непадрыхтаванага гледача, дзякуючы таму, што сюжэты яго карціны ўзятыя з самаго жыцця. Яны, як фальклор, простыя на першы погляд, але ў кожным сюжэце ёсць двайное прачытанне.— Камсамольская праўда[8]

Нягледзячы на шматгадовы кантракт з парыжскай галерэяй і прапановы жыць у Францыі, Губараў вырашае заставацца ў Беларусі: «Гэтая зямля мяне харчуе як мастака. Я знаходжу натхненне і сілы фізічныя ў нашым жыцці, звычаях, традыцыях, людзях, размовах»[11]. Мастак выкарыстоўвае ў працы пераважна айчынныя матэрыялы.[4].

Сярод мастацкіх асаблівасцей творчасці Губарава крытыка адзначае давядзенне «да гранічнага мінімалізма» сюжэтных і мастацкіх складнікаў, характарызуе яго жывапіс як «сумесь дэкаданса, мінімалізма і экспрэсіянізма»[12].

«Сціплае абаянне неразвітага сацыялізму» — так нярэдка характарызуюць творчасць Губарава ў нас, а замежныя мастацтвазнаўцы, якія ў стадыях сацыялізму разбіраюцца слаба, называюць яго беларускім Брэйгелем.— Расійская газета[9]

Заўвагі

  1. Valentin Gubarev // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Valentin Gubarev // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Valentin Alekseevič Gubarev // MAK
  4. 1 2 Сцяпан Уладзімір Алюзіі мастака Губарава // СБ — Беларусь сёння : газета. — Мінск: 2013. — В. 19 снежня. — № 239 (24 376).
  5. 1 2 3 4 5 6 Губараў Валянцін Аляксеевіч (нявызн.). Беларускі саюз мастакоў; Мастацкая галерэя БЕЛАРТ. Праверана 10 красавіка 2016.
  6. Gubarev Valentin: Biography of artist(англ.)  (недаступная спасылка). Avimos Art. — USA On-Line Gallery. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2017. Праверана 12 красавіка 2016.
  7. 1 2 3 4 5 6 Юдзіна І. Усмешлівы свет Валянціна Губарава // Мінскі кур’ер : газета. — 2012. — В. 30 сакавіка.
  8. 1 2 Да 21 верасня вытава Валянціна Губарава ў Мінску // Камсамольская праўда : газета. — 2008. — В. 4 верасня.
  9. 1 2 Броўкіна М. Францыя палюбіла мастака “неразвітага сацыялізму” // Расійская газета. — М.: 2013. — В. 30 красавіка.
  10. Пры падтрымцы банка ВТБ пяты выставачны праект “Мастак і горад” прадставіў беларусам творчасць Валянціна Губарава (нявызн.) (недаступная спасылка). Інтэрфакс (1 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
  11. Гусева Т. “У Мінску сонца свеціць ярчэй, чым у Парыжы, але французы ў гэта ня вераць” // Салідарнасць : газета. — Мінск: 2015. — В. 9 сакавіка.
  12. “Вертыкальныя ўглы»: выстава Валянціна і Аляксея Губаравых (нявызн.) (недаступная спасылка). Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (1 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 10 красавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага ўніверсітэта друку
Катэгорыя·Наіўнае мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Графікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Графікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы