wd wp Пошук:

Валерый Фёдаравіч Ачайкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ачайкін. Валерый Фёдаравіч Ачайкін (20 верасня 1938, Анаткасы, Урмарскі раён, Чувашская АССР — 1 кастрычніка 2017, г. Мінск) — беларускі архітэктар чувашскага паходжання, мастак і педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 верасня 1938 года у вёсцы Анаткасы Урмарскага раёна Чуваскай АССР у сям’і селяніна. З 1956 года па 1961 год вучыўся у Чэбаксарскім мастацкім вучылішчы(руск.) бел., з 1961 па 1967 год у Ленінградскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы імя В. І. Мухінай. З 1967 года жыў у Мінску.

З 1967 да 1970 года працаваў на заводзе вылічальнай тэхнікі імя Арджанікідзе, а з 1970 па 2002 у праектным інстытуце Белдзяржпраект, дзе з 1995 года ўзначальваў аддзел інтэр’ераў і малых архітэктурных формаў. З 1991 дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2005 з’яўляўся дацэнтам Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава і дарадцаю Беларускай акадэміі архітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года, член Беларускага саюза мастакоў (2008).

Творчасць

Архітэктура

Браў удзел у вялікай колькасьці архітэктурных праектаў інстытута Белдзяржпраект як распрацоўшчык інтэр’ераў будынкаў (19701986) і малых архітэктурных формаў. Некаторыя з іх:

Інтэр’ер гандлёвай залы ўнівермага «Зорка»

Цягам 5 гадоў з’яўляўся членам творчай групы па распрацоўке інтэр’ераў Палаца Рэспублікі.

Выяўленчае мастацтва

Валерый Ачайкін вядомы як мастак, які працаваў у жанрах пейзажа, нацюрморта, партрэта. Браў удзел у шматлікіх выставах. Яго творы знаходзяцца ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны у Мiнску, у мастацкім музеі г. Табольска і ў шматлікіх прыватных сборах у Беларусі, Расіі, Германіі, Злучаных Штатах, Францыі і Літве.

Педагагічная дзейнасць

З 1971 па 1981 год узначальваў мастацкую студыю пры Саюзе архітэктараў Беларусі. Быў дацэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і дацэнтам Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.

Узнагароды

Праекты інтэр’ераў неаднаразова адзначаліся Ганаровымі граматамі Саюза архітэктараў Беларусі. За праект інтэр’еру станцыі Мiнскага метрапалітeна «Інстытут культуры» ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Дукаваныя працы

Падручнік «Проектирование интерьеров индивидуального жилого дома : учебное пособие для вузов» / Л. Е. Дягилев, В. Ф. Очайкин. — Минск : Современные знания, 2008. — 107 с. — ISBN 978-985-6885-10-8.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чувашыі
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў