У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чайка. Валерый Паўлавіч Ча́йка (2 снежня 1950, г. Таганрог, Растоўская вобласць, РСФСР) — беларускі мастак.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года.
Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і афармленчым мастацтве, у мастацкім праектаванні. Сярод твораў: мастацкае афармленне інтэр’ераў і экстэр’ераў БДУ, экстэр’ера абласнога радзільнага дома (абодва 1978), праект інтэр’ера і вітражы станцыі метро «Інстытут культуры» (1984), праект інтэр’ера і люстры ў аэрапорце «Мінск-2» (1988—1989), размалёўка ў рэстаране «Беларусь» (1995), размалёўка і вітражы ў рэстаране «Гасціны двор» (1996), аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі для Палаца Рэспублікі (2000) — усе ў Мінску. Адзін з аўтараў вітражоў з размалёўкай і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі для храма Св. Духа ў Беластоку (Польшча, 2001, з С. Рабашчуком і Б. Скрамблевічам). Творы вылучаюцца высокай мастацкай культурай, шматпланавасцю зместу, гарманічным уключэннем у архітэктурнае асяроддзе.