wd wp Пошук:

Размалёўка

пра від мастацтва гл. Дэкаратыўная размалёўка.

Малюнак да размалёўвання

Размалёўка — кніга або старонка з контурнымі малюнкамі для размалёўвання розных кампазіцый алоўкамі, фарбамі, фламастарамі ці іншымі мастацкімі сродкамі. Усе контуры малюнка ў кнізе ўжо надрукаваны, аднак малюнак, звычайна акрамя чорнага колеру, бескаляровы.[1]

Размаляванае малюнак

Гісторыя

Першыя размалёўкі з’явіліся ў 1880 годзе ў ЗША, з назвай «The Little Folks’ Painting Book» ад кампаніі McLoughlin Brothers. У 1907 годзе аўтар Richard F. Outcault апублікаваў сваю кнігу «Buster’s Paint Book» з коміксамі для дафарбоўвання, пасля гэтага размалёўкі сталі набіраць папулярнасць.

У 1960-я гады надышоў «Залаты час» размалёвак і яны зрабіліся вельмі папулярным таварам у дзіцячых магазінах. У размалёўках былі прадстаўлены ўсемагчымыя малюнкі — ад пыласосаў да аўтмабіляў і герояў розных коміксаў.

З 1980-х гадоў некалькі выдаўцоў выдалі адукацыйныя размалёўкі для дарослых, якія прызначаны для вывучэння прадметаў выпускнога ўзроўню, такія як анатомія і фізіялогія, дзе каляровае кадзіраванне і падобныя схемы выкарыстоўваюцца ў якасці дапамогі навучання. Прыклады ўключаюць «Анатамічная кніга размалёвак» (арыгінальная назва «The Anatomy Coloring Book») і наступную серыю кніг па Wynn Kapit і Lawrence Elson, ад выдавецтва HarperCollins (1990-я гады) і Benlamin Cummings (2000-я гады).

Карысныя ўласцівасці

Аднастайныя рухі алоўкам ці кісцю расслабляюць. Магчымасць самастойна выбіраць колеры і ўяўляць вынік у розных колерах развівае творчасць. Працэс стварэння каляровых малюнкаў вельмі просты, вось чаму размалёўванне папулярна не толькі паміж дзяцей, але і паміж дарослых.

Дзецям размалёўванне дапамагае асвоіць колеры, формы і больш пазнаць аб навакольнам свеце.

Размалёўкі для дарослых

Прыблізна з 2015 года сталі набіраць папулярнасць размалёўкі для дарослых. Напрыклад, у красавіку гэтага года дзве кнігі з размалёўкамі занялі вышэйшыя пазіцыі па продажах на сайце Amazon[2].

Размалёўкі для дарослых даступны ў друкаваным выглядзе: альбомы, кнігі[3], блакноты, штодзённікі[4]. Аднак так жа яны прапаноўваюцца ў лічбавым выглядзе[5]. Такія размалёўкі можна не толькі спампаваць і распячатаць, але і размалёўваць адразу ў электронным асяроддзі з дапамогай розных графічных інструментаў, прызначаных для гэтага. У пісьме для Washington Post Dominic Bulsuto прапанаваў, што тэндэнцыя распаўсюджвання размалёвак для дарослых у лічбавым выглядзе садзейнічае распаўсюджванню жанру, адзначыўшы, что адносна ананімны характар працэса дазваляе людзям адчуваць сябе больш упэўненымі і не адчуваць такой збянтэжанасці, як пры куплі ў рэальным жыцці.

Зноскі

  1. РАСКРАСКА — это … значение слова РАСКРАСКА
  2. The top two best-selling books on Amazon right now are colouring books for adults. Seriously. National Post. Праверана 24 студзеня 2016.
  3. Johanna Basford Coloring Books.
  4. Adult Coloring Pages in your Paper Notebook.
  5. Sarah Renae Clark’s coloring pages.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Жывапіс
Катэгорыя·Дзяцінства