wd wp Пошук:

Валадушка

Валаду́шка[4][5] (Buplēurum) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Батанічнае апісанне

Bupleurum rotundifoliumтыпавы від роду. Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Шматгадовыя ці аднагадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты і кусты[6]. Корань магутны, стрыжневы.

Сцябло прамое, да 1 м вышынёй. Лісце прыкаранёвае больш доўгае, сярэдняе і верхняе карацей ніжняга. Лісце валадушкі, падобна на агурочнае, мае блакітнаваты адліў, паколькі пакрытае васковым налётам.

Кветкі з загнутымі ўнутр пялёсткамі. Цвіце ў чэрвені — ліпені

Плод — сямянка. Плоданасіць у ліпені — жніўні.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліны роду распаўсюджаны пераважна ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы[6]. Растуць на вільготных лугах, на схілах, прыморскіх абрывах.

Віды

Род змяшчае больш за 200 відаў[7]. Некаторыя віды:

Значэнне і ўжыванне

Лекавае значэнне маюць тры віды валадушкі:

Літаратура

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Bupleurum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 26. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. 1 2 Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 104. — 100 000 экз.
  7. The Plant List: Bupleurum

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара