wd wp Пошук:

Ваенна-марскія сілы Германіі

Вае́нна-марскі́я сі́лы Герма́ніі (ням.: Deutsche Marine — слухаць (i)) — адзін з відаў Бундэсвера («Федэральная Абарона»), нямецкіх узброеных сілаў. З 1956 года Германскія ВМС мелі назву Bundesmarine («Федэральныя ВМС»), але пасля адбыўшагася ўз’яднання ў 1990 годзе з усходненямецкай Фольксмарынэ («Народныя ВМС»), яны з 1995 года атрымалі назву Deutsche Marine («Германскія ВМС»).

Гісторыя

Асноўны артыкул: Германскі імперскі флот Асноўны артыкул: Рэйхсмарынэ Асноўны артыкул: Крыгсмарынэ Асноўны артыкул: Бундэсмарынэ Асноўны артыкул: Фольксмарынэ Ваенна-марскія сілы Германіі былі створаны адзінаццаць гадоў пасля сканчэння Другой сусветнай вайны ў 1956 годзе. Заснаванню нямецкай арміі папярэднічала падпісанне пагадненняў у Парыжы ў 1954 годзе, па якіх на тэрыторыі ФРГ быў адменены акупацыйны рэжым, адноўлены яе дзяржаўны суверэнітэт.

Пасля аб’яднання двух Германіі 12 верасня 1990 года, узброеныя сілы ГДР увайшлі ў склад бундэсвера. На той момант ВМС складалі максімальную колькасць пасля Другой сусветнай вайны 36 тыс. чалавек. Пасля заканчэння халоднай вайны нямецкі ўрад прыйшоў да адзінага меркавання, што такія буйныя ВМС не патрэбныя.

У адпаведнасці з планамі міністэрства абароны ФРГ, да 2010 года агульная колькасць ВМС была скарочана да 19 тыс. ваеннаслужачых, што дало магчымасць мець у іх складзе пяць флатылій: марской авіяцыі, фрэгатаў, катараў, мінных тральшчыкаў, падводных лодак. Акрамя таго, структура ВМС Германіі уключала пяць забяспечваючых камандаванняў і камандаванне сістэмамі кіравання ВМС. Былі таксама скарочаны на 70% асабісты склад падраздзялення аховы тэрытарыяльных вод і зменен іх арганізацыйна-штатная структура. Са студзеня 2001 года ідзе планавае расфарміраванне камандавання раёнаў базавання ВМС, таксама пачаўся працэс перадачы медыка-санітарных падраздзяленняў у склад МСС. У студзені 2002 года пачалося пераўтварэнне камандавання флота, а са студзеня 2010 года пачалося расфарміраванне школы забеспячэння ВМС.

Структура

Групіроўка караблёў ВМС Германіі на вучэннях у Балтыйскім моры.

Ваенна-марскія сілы ўключаюць: флот, марскую авіяцыю і падраздзяленні спецыяльнага прызначэння. Кіраўніцтва ваенна-марскімі сіламі ажыццяўляе інспектар ВМС праз галоўны штаб ВМС. Яму падпарадкаваныя аператыўнае камандаванне і цэнтральнае ўпраўленне. Нямецкі флот складаецца з 2 флатылій, кожная з якіх складаецца з 3—6 эскадраў.

Ваенна-Марскі Флот з’яўляецца галоўным складнікам і асновай марскога патэнцыялу Германіі, адным з інструментаў знешняй палітыкі дзяржавы і прызначаны для забеспячэння абароны інтарэсаў Германіі і яе саюзнікаў у Сусветным акіяне ваеннымі метадамі, падтрымання ваенна- палітычнай стабільнасці ў прылеглых да яе марах, ваеннай бяспекі з марскіх і акіянскіх накірункаў. Ваенна-Марскі Флот ажыццяўляе стрымліванне ад прымянення ваеннай сілы або пагрозы яе прымянення ў дачыненні да Германіі, абарону ваеннымі метадамі суверэнітэту Германіі, які распаўсюджваецца за межы яе сухапутнай тэрыторыі на ўнутраныя марскія вады і тэрытарыяльнае мора, суверэнных правоў у выключнай эканамічнай зоне і на кантынентальным шэльфе, а таксама свабоды адкрытага мора. Акрамя таго, Ваенна-марскі Флот забяспечвае ваенна-марскую прысутнасць у Сусветным акіяне, дэманстрацыю сцяга, візіты караблёў і судоў Ваенна-Марскога Флота, удзел у ажыццяўляемых сусветнай супольнасцю ваенных, міратворчых і гуманітарных акцыях, якія адказваюць інтарэсам Германіі.

Склад ВМС

Усе судны ў складзе ВМС Германіі ўласнай вытворчасці.

Па стану на снежань 2016 года ў склад ВМС Германіі ўваходзяць наступныя судны:

Клас Выява Тып Караблі Водазмяшчэнне Заўвагі
Падводныя лодкі (6 у страі)
Тып 212Падводная лодкаS181 U31
S182 U32
S183 U33
S184 U34
S185 U35
S186 U36
1,830 тонДа 2030 года запланаваны яшчэ две[3].
Фрэгаты (10 у страі)
СаксоніяПроціпаветраны знішчальнікF219 Sachsen
F220 Hamburg
F221 Hessen
5,800 тонУ цэлым, улічваючы іх памеры, узбраенне і ролю, на міжнародным узроўні яны лічацца эсмінцамі[4].
БрандэнбургШматмэтавы фрэгатF215 Brandenburg
F216 Schleswig-Holstein
F217 Bayern
F218 Mecklenburg-Vorpommern
4,900 тон
БрэменШматмэтавы фрэгатF213 Augsburg
F214 Lübeck
3,680 тонБудуць замененыя на чатыры фрэгаты тыпу F125[5].
Карветы (5 у страі)
БраўншвейгШматмэтавы карветF260 Braunschweig
F261 Magdeburg
F262 Erfurt
F263 Oldenburg
F264 Ludwigshafen am Rhein
1,840 тонДа 2023 года запланаваныя яшчэ пяць[6].
Мінныя тральшчыкі (12 у страі)
ЭнсдорфТральшчык
M1090 Pegnitz
M1098 Siegburg
650 тон
ФранкентальПаляўнічы за мінаміM1063 Bad Bevensen
M1061 Rottweill
M1064 Grömitz
M1068 Datteln
M1065 Dillingen
M1069 Homburg
M1062 Sulzbach-Rosenberg
M1058 Fulda
M1059 Weilheim
M1067 Bad Rappenau
650 тон
Судны забеспячэння (11 у страі)
БерлінТанкерA1411 Berlin
A1412 Frankfurt am Main
A1413 Bonn
20,240 тон
РонТанкерA1443 Rhön
A1442 Spessart
14,169 тон
ЭльбаТэндэрнае суднаA511 Elbe
A512 Mosel
A513 Rhein
A514 Werra
A515 Main
A516 Donau
3,586 тон
Іншыя (20 у страі)
БарбеДэсантны карабельL762 Lachs
L765 Schlei
430 тонВыкарыстоўваюцца Камандаваннем Спецыяльных марскіх аперацый SEK-M.
ОстэСудна электроннай разведкіA52 Oste
A50 Alster
A53 Oker
3,200 тон
ВангерагеАкіянскі буксірA1451 Wangerooge
A1452 Spiekeroog
798 тон
ГельголандРатавальны буксірA1458 Fehmarn1,310 тон
НордстрандПартовы буксірY817 Nordstrand
Y819 Langeness
Y816 Vogelsand
Y812 Lütje Hörn
Y815 Scharhörn
Y814 Knechtsand
БотсандКантроль забруджванняўY1643 Bottsand
Y1644 Eversand
650 тон
ШведэнекСудна выпрабаванняўY861 Kronsort
Y862 Helmsand
1,000 тон
ПланетаДаследчае суднаA1437 Planet3,500 тон
Горх Фок IIПаруснае вучэбнае суднаA60 Gorch Fock1,760 тон

Марская авіяцыя

Шматмэтавы верталёт NHI NH90
Тып Вытворчасць Прызначэнне Колькасць Заўвагі
Lockheed P-3C «Orion» ЗША Патрульны самалёт 8 [2]
Eurocopter EC135  Германія Разведвальны самалёт 2 [2]
Dornier Do 228LM Германія Наглядальны самалёт 5[7] [2]
Westland «Sea Lynx» Mk.88A Вялікабрытанія Супрацьлодкавы верталёт 22 [2]
Westland «Sea King» Mk.41 Вялікабрытанія Пошукава-выратавальны, транспартны верталёт 21 [2]
NHI NH90 Еўрасаюз Шматмэтавы верталёт замоўлена 18[2]
Camcopter S-100  Аўстрыя БЛА замоўлена 6

Прэфікс караблёў і суднаў ВМФ Германіі

У ВМФ Германіі выкарыстоўваецца прэфікс па тыпу карабля. Прэфікс па прыналежнасці да ваенна-марскіх сілаў дзяржавы адсутнічае.

Сцягі караблёў і суднаў ВМФ Германіі

Сцягі службовых асобаў ВМС Германіі

Знакі адрознення

Адміралы і афіцэры

Катэгорыя Адміралы Старшыя афіцеры Малодшыя афіцеры Кандыдаты ў афіцеры
Пагон
Нарукаўны знак
Нямецкае званне Admiral Vizeadmiral Konteradmiral Flottillen-admiral Kapitän zur See Fregatten-kapitän Korvetten-kapitän Stabskapitän-leutnant Kapitän-leutnant Oberleutnant zur See Leutnant zur See Oberfähnrich zur See Fähnrich zur See Seekadett
Беларускае

адпаведнае

Адмірал Віцэ-адмірал Контр-адмірал няма Капітан 1-га рангу Капітан 2-га рангу Капітан 3-га рангу Штабс-капітан Капітан-лейтэнант Старшы лейтэнант Лейтэнант

Унтэрафіцэры і матросы

Катэгорыя Унтэрафіцэры Матросы
Пагон
Нарукаўны знак
Нямецкае званне Oberstabsbootsmann Stabsbootsmann Hauptbootsmann Oberbootsmann Bootsmann Obermaat Maat Oberstabsgefreiter Stabsgefreiter Hauptgefreiter Obergefreiter Gefreiter Matrose
Беларускае

адпаведнае

Галоўны карабельны старшыня Галоўны старшыня Старшына першай стацці Старшына другой стацці няма Старшы матрос Матрос Старшыня Старшы сяржант Сяржант Малодшы сяржант Яфрэйтар Матрос
Знак на галаўныя ўборы

Зноскі

  1. [Die Stärke der Streitkräfte Personnel strength of German Armed Forces](нявызн.) (9 лютага 2017). Праверана 10 лютага 2017.
  2. 1 2 3 4 5 6 7World Air Forces 2017”. Flightglobal: 10. https://www.flightglobal.com/asset/14484. Retrieved on 10 February 2017.
  3. Nachrichtenfernsehen, n-tv Marine stellt U36 in Dienst: Bundeswehr bekommt neue U-Boote(нявызн.). n-tv.de. Праверана 7 December 2016.
  4. http://www.helis.com/database/sys/172_F_124_Sachsen_class
  5. Biggest Cuts In Years Are Coming For Germany(нявызн.). Aviation Week (23 студзеня 2012). Праверана 27 студзеня 2012.
  6. Nachrichtenfernsehen, n-tv Fünf Schiffe für 1,5 Milliarden Euro: Bundeswehr soll neue Korvetten bekommen(нявызн.). n-tv.de. Праверана 7 December 2016.
  7. http://www.flugrevue.de/militaerluftfahrt/streitkraefte/die-flugzeugflotte-der-bundesmarine-dornier-do-228-212/721768?seite=2 Архівавана 8 чэрвеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Ваенна-марскія сілы паводле краін