wd wp Пошук:

Фрэгат

фрэгат «Шлезвіг-Гальштэйн»
парусны фрэгат «Бостан»

Фрэгат — у парусным ваенным флоце 17-першай палове 19 стагоддзя драўляны 3-мачтавы карабель для разведкі і канвойнай службы. Меў 2 батарэйныя палубы (закрытую і адкрытую), да 60 гармат і большую хуткасць, за лінейны карабель.

У Другую Сусветную вайну баявы карабель, аналагічны вартавому (Вялікабрытанія), пераходны тып паміж крэйсерам і эскадраным мінаносцам (ЗША). Прызначаўся для процілодачнай і проціпаветранай абароны баявых караблёў і канвояў транспарту. Меў артылерысцкае і тарпеднае ўзбраенне.

Сучасны карабель у ВМС некаторых дзяржаў для процілодачнай і проціпаветранай абароны. Водазмяшчэнне да 4000 тон, мае ракетна-артылерыйскае ўзбраенне і ўстаноўкі рэактыўных бомбакідальнікаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Парусныя фрэгаты
Катэгорыя·Тыпы ваенных караблёў
Катэгорыя·Фрэгаты