wd wp Пошук:

Ваенная палітыка

Вае́нная палі́тыка[1] (замеж. Нацыянальная абаронная палітыка) —  састаўная частка агульнай палітыкі краіны ў галіне ваеннага будаўніцтва і забеспячэння ваеннай бяспекі, якая непасрэдна звязана са стварэннем ваеннай арганізацыі дзяржавы.

Дзяржавы

Ваенная палітыка — састаўная частка агульнай палітыкі дзяржавы і іншых суб’ектаў улады, непасрэдна звязаная са стварэннем і развіццем ваеннай арганізацыі, яе падрыхтоўкай, здольнасцю і гатоўнасцю да ўжывання сродкаў узброенай барацьбы для абароны дзяржавы і дасягнення іншых яго палітычных мэтаў. Ваенную палітыку ў той ці іншай краіне могуць праводзіць як дзяржава, кіруючыя партыі і арганізацыі, так і апазіцыйныя сілы і арганізацыі.

Выпрацаваная ваенная палітыка канкрэтызуецца ў афіцыйных ваенных дактрынах, ваеннай стратэгіі і практыцы ваеннага будаўніцтва. Нярэдка ў яе межах вылучаюць абаронную палітыку, звязаную з абаронай гэтай дзяржавы. Абаронная палітыка часам трактуецца як сінонім ваеннай, каб не рабіць акцэнт на ваенным баку справы ва ўмовах пераменаў у знешняй палітыцы дзяржавы (Англасаксонская сістэма).

Таму можна сказаць, што абаронная палітыка (палітыка ў галіне абароны) і есць палітыка дзяржавы і яго органаў, накіраваная на надзейную абарону дзяржавы ад знешняй пагрозы (вонкавага нападу). Яна выпрацоўваецца і праводзіцца ў рамках афіцыйнай дзейнасці ўладаў канкрэтнай дзяржавы. Абаронная палітыка паслядоўна ахоплівае падрыхтоўку народа і ўзброеных сіл да адпору агрэсіі, а таксама падрыхтоўку да гэтага цяжкага выпрабавання эканомікі, сістэм аховы здароўя, адукацыі і выхавання, магчымасцяў культуры і мастацтва.

На сенняшні дзень вядома 20 палітычных і ідэалагічных сістэм, у якіх ваенная палітыка мае свае асаблівасці:

Мэты

Гл. таксама

Зноскі

  1. Глава X. Военная политика, Общая и прикладная политология: Учебное пособие, Под общей редакцией В. И. Жукова, Б. И. Краснова, М.: МГСУ; Издательство «Союз», 1997. — 992 с.

Літаратура

Энцыклапедыі

Навучальныя дапаможнікі і навуковыя працы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ваенная справа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ваенная палітыка