wd wp Пошук:

Вадзяны знак

Вадзяны знак банкноты ў 5 беларукіх рублёў
Вадзяны знак на паштовай марцы

Вадзяны́ знак (таксама філігра́нь (ад італ.: filigrana ад лац.: filum нітка + лац.: granum зерне) — бачная выява або малюнак на паперы, які выглядае святлейшым пры праглядзе на прасвет (або цямнейшым пры праглядзе ў адлюстраваным святле на цёмным фоне). Вадзяны знак атрымліваюць ўцісканнем металічнага сеткаватага валіка або эгутэра (дэндыролі) у паперу ў працэсе яе вырабу. Малюнак вадзянога знака — лініі рознай формы, літары ці манаграмы, фігурныя малюнкі. Вывучэнне вадзяных знакаў мае важнае значэнне для правільнага датавання пісьмовых крыніц, вылучаецца ў асобную галіну палеаграфііфіліграналогію.

Гісторыя

Упершыню вадзяныя знакі з’явіліся ў Балонні (Італія) у 1282 ці 1283 гг. Вытворцы паперы ўжывалі іх тады і пазней для ідэнтыфікацыі сваёй прадукцыі, а таксама на паштовых марках, банкнотах і іншых дзяржаўных дакументах для абароны ад падробкі. Для вырабу такой паперы да канца XVIII ст. выкарыстоўвалі льняныя і баваўняныя анучы, пазней — раслінныя валокны. Прыгатаваную масу разлівалі ў формы, на дне якіх замацоўвалі драцяныя сеткі (звычайна медныя) і фігуры. Папяровая маса, што асядала на дроце, была больш тонкая, таму пры адпаведным асвятленні на гатовых лістах паперы былі відаць прагалы. Пры актыўным выкарыстанні драцяную сетку мянялі праз год, медныя фігуры — праз некалькі гадоў, а сярэбраныя — праз некалькі дзесяцігоддзяў. Кожная паперня (нярэдка і майстры) пазначала сваю паперу асобнымі вадзянымі знакамі.

На тэрыторыі Беларусі

На беларускіх актах і рукапісах XIVXV стст. захаваліся старажытныя знакі на паперы заходнееўрапейскай вытворчасці У XVXVI стст. многія паперні Еўропы выраблялі паперу з вадзяных знакаў «галава быка» розных варыянтаў, на якой друкаваў свае кнігі Ф. Скарына. 3 2-й чвэрці XVI ст. першыя вадзяныя знакі з’явіліся на мясцовай паперы Вялікага Княства Літоўскага, вырабленай на папернях Радзівілаў у Слуцку, Любашы, Алыку, у 1570—канцы XVII ст. на папернях Кавячынскіх у Нясвіжы і Уздзе, Сапегаў у Гальшанах. Асноўнымі сюжэтамі вадзяных знакаў на паперы мясцовай вытворчасці XVIIXIX стст. былі гербы шляхецкіх родаў «Габданк» (Гаштольды, Даўгялы, Гарабурды), «Ліс» (Сапег, кнігавыдаўцы Мамонічы), «Аднагаловы арол» (Радзівілы), «Магіла з адменай» (Быхаўцы), «Дуброва» (Кішкі), «Багорыя» (Валовічы), «Ляліва» (Тышкевічы), «Пагоня» (Сангушкі, Чартарыйскія). У XVIIIXIX стст. распаўсюджаны таксама вадзяныя знакі ў выглядзе чалавечых фігур, выяў жывёл, рыб, птушак, раслін, рэчаў (сякера, меч, карона, дзяржава) або філіграні з літарамі (без фігурных выяў) на паперы, што выпускалі ў Вільні, Гродне, Супраслі, Бражэльцах (Лідскі павет), Дзятлаве.

У XIXXX стст. удасканальвалася тэхналогія выпрацоўкі вадзяных знакаў, яны ўтвараліся на бесперапыннай папяровай стужцы з дапамогай рэльефнага валіка (згуцера). У сучасны перыяд паперу з вадзяных знакаў выкарыстоўваюць на выраб каштоўных дакументаў, грошай, аблігацый з мэтай прадухіліць іх падробку. Аналіз вадзяных знакаў даў магчымасць устанавіць некалькі выданняў Статутаў ВКЛ 1588 і 1619, дакладна датаваць асобныя друкаваныя кнігі, высветліць час стварэння рэдкіх беларускіх рукапісаў (кодэкс 262, «Евангелле» Васіля Цяпінскага) і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Філатэлістычныя тэрміны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Абарона грошай ад падробкі
Катэгорыя·Папера
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік