Гары Ліліс «Бінг» Кросбі (англ.: Harry Lillis «Bing» Crosby; 3 мая 1903 — 14 кастрычніка 1977) — амерыканскі спявак і акцёр, адзін з самых паспяховых выканаўцаў у свеце (у ЗША ў Кросбі 41 песня займала 1-е месца). Пачынальнік і майстар эстрадна-джазавай крунерскай манеры спеваў. Вядомы як выканаўца многіх «вечназялёных» джазавых шлягераў і хітоў у стылях свінг і дыксіленд.
Яго кар’ера доўжылася з 1926 да самай смерці ў 1977. Кросбі пачынаў у сімфаджазавым аркестры Пола Уайтмена, супрацоўнічаў з Луі Армстрангам (сумесна з Армстронгам запісаў песню «Gone Fishin»), здымаўся ў кіно, вёў уласныя тэлешоў. Зараз яго больш памятаюць па яго калядных песнях (яго хіт «White Christmas» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса; яму да гэтага часу належыць мноства рэкордаў у галіне гуказапісу). Акрамя таго, Кросбі як акцёр карыстаўся не меншай папулярнасцю.