wd wp Пошук:

Бінг Кросбі

Гары Ліліс «Бінг» Кросбі (англ.: Harry Lillis «Bing» Crosby; 3 мая 1903 — 14 кастрычніка 1977) — амерыканскі спявак і акцёр, адзін з самых паспяховых выканаўцаў у свеце (у ЗША ў Кросбі 41 песня займала 1-е месца). Пачынальнік і майстар эстрадна-джазавай крунерскай манеры спеваў. Вядомы як выканаўца многіх «вечназялёных» джазавых шлягераў і хітоў у стылях свінг і дыксіленд.

Яго кар’ера доўжылася з 1926 да самай смерці ў 1977. Кросбі пачынаў у сімфаджазавым аркестры Пола Уайтмена, супрацоўнічаў з Луі Армстрангам (сумесна з Армстронгам запісаў песню «Gone Fishin»), здымаўся ў кіно, вёў уласныя тэлешоў. Зараз яго больш памятаюць па яго калядных песнях (яго хіт «White Christmas» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса; яму да гэтага часу належыць мноства рэкордаў у галіне гуказапісу). Акрамя таго, Кросбі як акцёр карыстаўся не меншай папулярнасцю.

Зноскі

  1. 1 2 Bing Crosby // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bing Crosby // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bing Crosby // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Нарадзіліся ў 1903 годзе
Нарадзіліся 3 мая
Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Асобы
Музыканты паводле алфавіта
Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
Спевакі і спявачкі ЗША
Памерлі ў 1977 годзе
Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Памерлі ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд
Нарадзіліся ў штаце Вашынгтон
Памерлі ад інфаркту міякарда
Памерлі 14 кастрычніка
Акцёры ЗША
Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса
Артысты вадэвіляў
Пахаваныя на могілках Святога Крыжа (Калвер-Сіці)
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Члены Рэспубліканскай партыі ЗША