wd wp Пошук:

Більшыўцы

Більшыўцы[1] (укр.: Більшівці, польск.: Bolszowce) — пасёлак гарадскога тыпу ў Галіцкім раёне Івана-Франкоўскай вобласці Украіны.

Агульная характарыстыка

Раней існавала некалькі варыянтаў назвы паселішча, у прыватнасці, на польскай мове. Сярод найбольш пашыраных першасць займаюць варыянты Бальшаўцы, Бульшыўцы, Багішаўцы, Багушоўцы і інш.

Мястэчка размешчана пры ўпадзенні ракі Нараіўкі ў раку Гнілая ліпа (басейн Днястра), за 3 км на ўсход ад дарогі ЛьвоўІвана-Франкоўск, за 8 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Галіч.

У пасёлку меліся рыбгас, два скатабойныя пункты, сталярныя цэхі, аддзяленне прыватнай аграфірмы “Боўшыўская”; сярэдняя і пачатковая школы, музычная школа, народны дом (дом культуры), дзве бібліятэкі. Асноўная сельскагаспадарчая спецыялізацыя - паляводства (пшаніца, жыта, кукуруза, цукровыя буракі, гародніна) і мяса-малочная жывёлагадоўля. Лячэбна-сталовую ваду мясцовых мінеральных крыніц у часы Аўстра-Венгрыі вывозілі на экспарт і выкарыстоўвалі для вытворчасці піва. Да 2003 г. тут дзейнічаў Галіцкі завод безалкагольных напояў (пазней збанкрутаваў).

Гісторыя

Першая згадка ў дакументах аб паселішчы — 24 сакавіка 1402 г., калі галіцкі стараста Пётр Харбіновіч засведчыў дарэнне ўдавой галіцкага мяшчаніна Паўла Шэкірця Агнешкай гэтага тады яшчэ сяла рыма-каталіцкаму арцыбіскупу Якубу. У 1617 г. уладальнікам паселішча стаў каронны гетман Марцін Казаноўскі. У пачатку XVIII ст. навакольныя землі належалі князям Ябланоўскім, затым перайшлі ва ўласнасць багатай апалячанай армянскай сям’і Кшэчуновічаў. У канцы XIX ст. паселішча стала тыповым рамесна-гандлёвым мястэчкам. Тут былі млын, вінакурня, бровар, двухкласная школа. У 1860-х гг. мястэчка мела ўласную пячатку з выявай перакрыжаваных грабляў, касы і сярпа. У пачатку ХХ ст. па панядзелках праводзіліся таргі, а штогод 14-15 ліпеня - двухдзённы кірмаш. Гэтая традыцыя захавалася і дагэтуль, кожную трэцюю нядзелю ліпеня ў мястэчку праходзяць Шкап’еры - свята-кірмаш.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Івана-Франкоўскай вобласці